wd wp Пошук:

Павульскае

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цётча. Паву́льскае возера (Павулле, Цётча) — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Павулле. Належыць да групы Ушацкіх азёр, знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.

Плошча возера Павульскае складае 8,54[1] км². Найбольшая глыбіня возера 5,5 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 26,75 млн м³, плошча вадазбору — 652 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. У паўднёва-усходняй частцы возера 2 вузкія залівы. Берагі вадаёма нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. На пэўных участках берагі забалочаныя.

На паўночным усходзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй да 25 метраў. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-гліністае. Асноўная частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем (сярэдняя магутнасць слою каля 6 м). Мінералізацыя і празрыстасць вады вагаецца ад 200 мг/л і 0,7—1,3 м адпаведна ўлетку да 250 мг/л і 2,5 м зімой. На возеры востраў плошчай 6 га (0,06 км²).

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Павульскае працякае рака Дзіва і злучае яго з азёрамі Янова і Бярозаўскае. Упадаюць ручаі і каналы, у тым ліку ручай Гарбаціца[2] з возера Чарсцвяцкае і ручай з Вяркудскага возера.

Расліннасць пашыраецца на адлегласці да 250 м ад берага і да глыбіні 3 м. Сярод раслін: чарот, разак, трыснёг, рдзесты і інш.

У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Павулле, Двор Павулле, Гарадок, Сонькін Рог.

У 1563—1576 гадах на беразе возера існаваў Красны замак (вядомы паводле малюнка С. Пахалавіцкага 1579 года)[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Тураўлянкі
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Ушацкая група азёр