wd wp Пошук:

Дзіва

Дзіварака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, басейн Тураўлянкі (прыток Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 29 км. Плошча вадазбору 631 км². Выцякае з возера Урада, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, працякае праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае, Павульскае, упадае каля вёскі Янова ў возера Янова, далей сістэмай пратокаў злучана з возерам Туроўля, з якога выцякае Тураўлянка. Каля 12 % вадазбору Дзівы прыпадае на 130 азёраў Ушацкай групы.

Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Андрыкова, Астроўна, Астраўкі, Дзявочае, Катоўскае, Рагоўскае, Цеменіца (Цяменіца), Чаросава, Кабак, Ладасна, Неграза (Гарадзішча), Рэцянец, Гаўрыленкі, Кароціца, Калпянец, Колпіна, Алёшава, Паніклае і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Дзівы