wd wp Пошук:

Об

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Об (значэнні).

Об (руск.: Обь ад iранскага об — вада) — рака ў Заходняй Сібіры, у Расіі.

Даўжыня 3650 км (ад вытоку ракі Катунь 4338 км, ад вытоку ракі Іртыш 5410 км, вадазбор 2990 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,7 тыс. м³/сек.

Вадазбор

Утвараецца ад сутокаў рэк Бія і Катунь на Алтаі. Цячэ па Заходне-Сібірскай раўніне ў шырокай даліне, якая паступова расшыраецца ад 5—10 км каля горада Барнаул да 50—60 км ніжэй упадзення ракі Іртыш. Пойма Обі парэзана рукавамі, пратокамі і азёрамі. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утварае дэльту (плошча больш 4000 км²), дзе вылучаюцца рукавы: Хаманельская Об (левы) і Надымская Об (правы).

Галоўныя прытокі: Том, Чулым, Кець, Тым, Вах (справа), Васюган, Вялікі Юган, Іртыш, Паўночная Сосьва, Вялікі Салым (злева). Сярод прытокаў: Чая.

Водны і лядовы рэжым

Гідрограф Обі (Салехард)

Веснавое разводдзе, летне-асеннія паводкі, зімовая межань. Ледастаў ў вярхоўях ад лістапада да красавіка, у ніжнім цячэнні ад кастрычніка да мая—чэрвеня. Сярэдні расход вады каля горада Салехард 12,5 тыс. м³/с, маскімальны 42,8 тыс.м³/с, мінімальны — 1,65 тыс. м³/с. Цвёрды сцёк 16 млн.тон.

Гаспадарчае выкарыстанне

Рыбны промысел пераважна ў ніжнім цячэнні. Новасібірская ГЭС і Новасібірскае вадасховішча. Суднаходная. У басейне Обі здабыча нафты і газу (Заходне-Сібірская нафтагазаносная правінцыя), каменнага вугалю (Кузнецкі вугальны басейн). На Обі гарады Барнаул, Камень-на-Обі, Новасібірск, Калпашава, Стражавой, Ніжнявартаўск, Сургут, Нефцеюганск, Лабытнангі, Салехард. На левым беразе, у сярэднім цячэнні — Юганскі запаведнік.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Об
Рэкі азіяцкай часткі Расіі
Рэкі паводле алфавіта