wd wp Пошук:

Кець

Кець (селькуп.: Ӄыыт, руск.: Кеть) (у вярхоўях — Вялікая Кець) — рака ў Сібіры, у Краснаярскім краі і Томскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Об.

Геаграфія

Даўжыня — 1621 км, плошча басейна — 94,2 тыс. км². Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне, па тэрыторыях Краснаярскага края і Томскай вобласці. Да ўпадзення ракі Арлоўкі вельмі звілістая, ніжэй разбіваецца на шматлікія пратокі, якія маюць шмат перакатаў і ў нізкую ваду нярэдка перасыхаюць. У Об Кець упадае двума рукавамі — Тагурскім (ніжэй горада Калпашова) і Нарымскім, бягучым уздоўж Обі да Нарыма.

Разводдзе з мая па жнівень. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Томскай вобласці
Катэгорыя·Прытокі Обі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта