wd wp Пошук:

Вах

Вах (руск.: Вах) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, правы прыток ракі Об.

Даўжыня ракі 964 км. Плошча вадазбору 76 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці 665 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 20,988[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Верхне-Сымскім балоце на Вах-Кецкім узвышшы на вышыні 170 м[1]. Працякае ў напрамку з усходу на захад па Заходне-Сібірскай раўніне (па Сярэднеобскай і Вахскай нізінам). Упадае ў Об за 1730[2] км ад яе вусця. Агульнае падзенне ракі складае 135[1] м. Даліна ракі трапецападобная. Шырыня даліны ад 0,5 (у вярхоўі) да 8—10 км. Схілы даліны маюць вышыню 10—15 (месцамі да 40)[1] м. Пойма Ваха двухбаковая, са шматлікімі старычнымі азёрамі і звілістымі пратокамі. Жыўленне ракі пераважна снегавое[1]. Рэчышча звілістае, шырынёй ад 10—15 да 600 м.

Басейн ракі Об

Рака мае 405 прытокаў даўжынёй больш за 10 км[1]. Асноўныя прытокі: Кулынігол, Сабун, Калек’ёган (правыя), Мёгтыг’ёган (левы). Рака суднаходная на адлегласці 432[2] км ад вусця. На рацэ знаходзяцца горад Ізлучынск, пасёлкі Вахск, Лар’як.

У 2014 годзе адкрыты новы мост праз раку, частка Паўночнай шыротнай магістралі[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Сурков В. В. Вах // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. 1 2 3 Река Вах // Государственный водный реестр РФ (руск.)
  3. Единый официальный сайт государственных органов Ханты-Мансийского автономного округа — Югры(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Пантонны мост праз раку Вах у 2010 годзеПантонны мост праз раку Вах у 2010 годзе

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра
Катэгорыя·Прытокі Обі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта