wd wp Пошук:

Вялікі Салым

Вялі́кі Салы́м (руск.: Большой Салы́м[2]) — рака ў Расіі, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Об (басейн Карскага мора).

Даўжыня ракі 583 км. Плошча вадазбору 120 (80[1]) км². Сярэдні шматгадовы сцёк 2,525[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў забалочанай мясцовасці, у міжрэччы рэк Об і Дзям’янка, у Салымскім балоце. Упадае ў Салымскую пратоку ракі Об, за 35 км ніжэй пасёлка Лемпіна[1]. Вадазбор у цэнтральнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Даліна ракі ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім — трапецападобная шырынёй 3—5 км, з тэрасамі і стромкімі схіламі вышынёй 20—25 м. У пойме Вялікага Салыма шмат старычных азёр і праток. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае. Шырыня рэчышча 20—50 м у верхнім і сярэднім цячэнні і ад 80—100 да 200 м у ніжнім. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. У разводдзе рака суднаходная да пасёлка Салым (110 км, пратока Вялікая Салымская[3]).

Прытокі: Тапат’яха (правы), Тарсап, Малы Салым, Тукан, Вандрас (левыя) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Сурков В. В. Большой Салым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 154. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  3. Река Б.САЛЫМ // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Обі
Катэгорыя·Рэкі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югра