wd wp Пошук:

Катунь

Кату́нь (паўднёваалт.: Кадын, руск.: Кату́нь) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зліваецца з ракой Бія за 19 км паўднёвы захад ад горада Бійск, утварае раку Об.

Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэнні працякае ў шырокай даліне, разбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусця выходзіць на раўніну. У сярэднім цячэнні рака перасякае Чуйскі тракт[1]. Жыўленне ледавіковае і снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля населенага пункта Сросткі (53 км ад вусця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў снежні, у нізоўях — у канцы лістапада, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусця[1]. На правым беразе знаходзіцца сяло Сросткі.

Прытокі: справа — Аргут, Чуя; злева — Кокса, Сема.

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Прытокі Обі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Рэспублікі Алтай
Катэгорыя·Рэкі Алтайскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96