wd wp Пошук:

Новасібірскае вадасховішча

Новасібірскае вадасховішча («Обскае мора») — вадасховішча на рацэ Об каля горада Новасібірск, якое ўзнікла пасля ўзвядзення плаціны Новасібірскай ГЭС у 1957—1959 гадах. Знаходзіцца на тэрыторыі Новасібірскай вобласці і Алтайскага краю. Гарады на берагах вадасховішча: Бердск, Камень-на-Обі, Новасібірск.

У выніку стварэння вадасховішча была цалкам затоплена цэнтральная гістарычная частка горада Бердск, а таксама некалькі вёсак Новасібірскай вобласці.

Плошча 1082 км ², аб’ём 8,8 км ³, даўжыня — каля 200 км, найбольшая шырыня — 22 км, найбольшая глыбіня — 25 м, зімой замярзае.

Астравы: Атаманаскі, Дзікі, Елбанскія астравы, Елбань, Каменны, Каменскі, Краснаярскі Барок, Чырвоны Яр, Лагуноў, Нечунаеўскі, Пічугоўскія, Палавінскі Барок, Сямізародны, Тань-Вань, Хахлоў Барок, Хранова, Шарапскі, Шляпаўскі, Шумскага кардона.

Обскае мора — месца актыўнага адпачынку і штогадовага правядзення спаборніцтваў па парусным спорце на Кубак Расіі і Кубак Обскага мора.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вадасховішчы Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Новасібірск
Катэгорыя·Об
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вадасховішчы Алтайскага края
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта