wd wp Пошук:

Ніл Армстранг

Фотаздымак экіпажа касмічнага карабля Апалон-11. Злева направа Армстранг, Майкл Колінз і Баз Олдрын.
Першы крок чалавека на Месяцы

Ніл (або Нэйл) Олдэн Армстранг (англ.: Neil Alden Armstrong; 5 жніўня 1930 — 25 жніўня 2012) — амерыканскі астранаўт, першы зямлянін, ступіўшы на Месяц (21 ліпеня 1969) у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11».

Дзяцінства і юнацкасць

Ніл Армстранг нарадзіўся ў горадзе Уапаканета, штат Агая, у сям’і Стывена Армстранга (англ.: Stephen Koenig Armstrong) і Віёлы Энгель (англ.: Viola Louise Engel)[10][11]. Ён меў шатландска-ірландскае і нямецкае паходжанне. У яго былі малодшыя сястра і брат: Джун (англ.: June) і Дзін (англ.: Dean)[12]. Бацька, Стывен Армстранг, працаваў аўдытарам на ўрад штата, і пасля нараджэння Ніла сям’я часта пераязджала з горада ў горад: яны паспелі пажыць у дваццаці розных гарадах да таго, як канчаткова аселі ў Уапаканеце (штат Агая) ў 1944 годзе. К таму часу Ніл ужо быў актыўным удзельнікам руху байскаўтаў Амерыкі (Boy Scouts of America), дзе ён у канчатковым выніку дасягнуў самага высокага рангу Eagle Scout. Быўшы сталым, ён таксама атрымаў ад іх узнагароды Distinguished Eagle Scout Award і Silver Buffalo Award[13].

У 1947 годзе Ніл пачаў вывучаць авіяцыйную прамысловасць у Універсітэце Пердзью, дзе ён уступіў у студэнцкія братэрствы Phi Delta Theta і Kappa Kappa Psi. У сваёй сям’і ён стаў другім чалавекам, які пайшоў у коледж. Яго таксама бралі і ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, але адзіны знаёмы яму інжынер (які там вучыўся) адгаварыў яго ад навукі там, аргументуючы тым, што за добрай адукацыяй зусім неабавязкова ехаць у Масачусетс. Аплату яго навучання ў коледжы ўзяла на сябе дзяржава (Holloway Plan), а ўзамен Ніл абавязваўся адслужыць 3 гады ў войску пасля двух гадоў навучання (астатнія 2 гады вучобы заканчваліся ўжо пасля службы)[14]. У першыя два гады вучобы Ніл атрымваў сярэднія ацэнкі.

Адукацыя

Ваенная служба

Служыў у ВМС ЗША ў Льюіскім даследчцкім цэнтры лётчыкам выпрабавальнікам, выпрабоўваў рэактыўныя самалёты, браў удзел у Карэйскай вайне, у якой здзейсніў 78 баявых вылетаў на знішчальніку-бамбардзіроўшчыку Grumman F9F Panther і быў адзін раз збіты. Атрымаў Авіяцыйны медаль і дзве Залатыя зоркі.

Касмічная падрыхтоўка

У кастрычніку 1958 года быў залічаны ў групу пілотаў, якія рыхтаваліся да палётаў на эксперыментальным ракетаплане North American X-15. У лістападзе 1960 года здзейсніў свой першы палёт на ракетаплане. Усяго да ліпеня 1962 года здзейсніў сем палётаў на гэтых апаратах, але ні разу не дасягнуў адзнакі ў пяцьдзясят міль, якая лічылася ў ВПС ЗША мяжой космасу. Адначасова займаўся адпрацоўкай пасадкі праектаванага X-20 Dyna Soar на адмыслова абсталяваных самалётах-трэнажорах F-102A і F5D. У ліпені 1962 года расчараваўся ў ракетапланах і пайшоў з праекта за паўтара года да яго поўнага закрыцця. У верасні 1962 года прайшоў конкурс з двухсот пяцідзесяці прэтэндэнтаў, быў залічаны ў 2-і набор астранаўтаў НАСА і пачаў рыхтавацца да палёту ў космас.

Касмічныя палёты

У сакавіку 1966 года быў камандзірам экіпажа касмічнага карабля «Джэміні-8». У час гэтага палёту ён і астранаўт Дэвід Скот ажыццявілі першую стыкоўку двух касмічных караблёў (з беспілотнай ракетай-цэллю «Аджэна»). Палёт быў перапынены датэрмінова з-за сур’ёзнага збою ў рабоце сістэмы рухавікоў арыентацыі карабля, што пагражаў жыццю астранаўтаў.

Высадка на Месяц

Асноўны артыкул: Апалон-11

Першая фатаграфія, зробленая Нілам Армстрангам пасля выхаду на паверхню Месяца.

[[:File:|]] [[File:|180px|noicon]]


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

Photo of Armstrong smiling in his spacesuit
Олдрын зняў Армстранга адразу па вяртанні ў спускальны модуль. Рэдкі здымак Армстранга, які не хавае сваіх эмоцый.

У ліпені 1969 года камандаваў экіпажам касмічнага карабля «Апалон-11», галоўным заданнем якога была першая ў гісторыі пасадка на Месяц. 20 ліпеня стаў першым чалавекам, які ступіў на паверхню Месяца. Ступаючы на паверхню Месяцы, Армстранг прамовіў гістарычную фразу[15] (Гл. Гукавая цытата):

«
Гэта адзін маленькі крок для чалавека, але гіганцкі скок для ўсяго чалавецтва.
»

Армстранг і яго напарнік Баз Олдрын здзейснілі выхад на паверхню Месяца працягласцю 2 гадзіны 31 хвіліна 40 секунд.

Візіт у СССР

Маленькі сцяг СССР, які пабыў на Месяцы, а над ім — ёмістасць з месяцавым грунтам у экспазіцыі Мемарыяльнага музея касманаўтыкі на ВДНГ у Маскве.
Ніл Армстранг і Валянціна Церашкова, чэрвень 1970.

Амаль праз год пасля свайго палёту на Месяц, у маі—чэрвені 1970 года, Ніл Армстранг пабываў з візітам у СССР. 24 мая ён прыбыў у Ленінград, дзе ў складзе дэлегацыі з трыццаці двух кіроўных супрацоўнікаў і навуковых спецыялістаў НАСА ўзяў удзел у XIII штогадовай канферэнцыі Камітэта па касмічных даследаваннях (КАСПАР) пры Міжнародным савеце па навуцы, якая праходзіла 20—29 мая[16]. Удзельнікі канферэнцыі бурнымі авацыямі віталі Армстранга, які выступіў з вялікім дакладам пра першую высадку людзей на Месяц і свае ўражанні ад знаходжання і працы на месяцавай паверхні. У дні форума ахова з вялікімі цяжкасцямі стрымлівала ахвотнікаў выказаць Армстрангу сваё захапленне. Агенцтва Асашыэйтэд прэс пісала, што гэта быў хвалюючы і незвычайны прыём, якога ў Савецкім Саюзе рэдка ўдастойваюцца замежныя госці[17]. Разам з тым, шырокай публіцы пра візіт астранаўта было амаль нічога невядома. За пяць дзён знаходжання Армстранга ў Ленінградзе толькі адна мясцовая газета напісала пра яго. І толькі ўжо ў час візіту савецкім бокам было прынята рашэнне пра яго падаўжэнне[16].

Пасля заканчэння канферэнцыі, 30—31 мая, Ніл Армстранг у суправаджэнні савецкіх касманаўтаў Георгія Берагавога і Канстанціна Феакцістава наведаў Новасібірск, адкуль прыбыў у Маскву[18]. 2 чэрвеня 1970 года Армстранг сустрэўся са Старшынёй Савета міністраў СССР Аляксеем Касыгіным і падарыў яму маленькую ёмістасць з узорамі месяцавага грунту і невялікі сцяг СССР, які разам з астранаўтамі і са сцягамі больш чым 130 іншых дзяржаў пабываў 20—21 ліпеня 1969 года на паверхні Месяцы. Касыгін сказаў, што заўсёды будзе захоўваць гэты гасцінец як знак вялікага дасягнення[19]. 3 чэрвеня Армстранг выступіў у Акадэміі навук СССР[20]. У Маскве ўвага прэсы да астранаўта была вялікай. Армстранг расказаў карэспандэнтам, што найболей чуллівымі і хвалюючымі для яго ў час усяго знаходжання былі сустрэчы з Валянцінай Гагарынай і Валянцінай Камаровай, удовамі загінулых савецкіх касманаўтаў[16]. Візіт завяршыўся 5 чэрвеня 1970 года.

Пасля НАСА

Пакінуў працу ў NASA у 1971 годзе, пасля чаго да 1979 года выкладаў ва Універсітэце Цынцынаці. З 1985 па 1986 год быў членам Нацыянальнага камітэта па касманаўтыцы. У 1986 годзе быў віцэ-старшынёй следчай камісіі, што вывучала акалічнасці страты шатла «Чэленджэр». Займаўся бізнесам, узначальваў кампанію AIL Systems, Inc. (Deer Park, N.Y.).

У 1999 годзе ўзяў удзел у тэлевізійным праекце «BBC: Планеты» у якасці эксперта.

Узнагароды

Ніл Армстранг (злева каля прэзідэнта Абамы) і яго калегі па лёце — Майкл Колінз (у цэнтры) і Баз Олдрын (злева) на прыёме ў авальным кабінеце Белага дома па нагодзе 40-годдзя палёту на Месяц.

Н. Армстранг меў мноства ўзнагарод, найвышэйшымі з якіх з’яўляюцца:

Уключаны ў Залу славы астранаўтаў. У лік узнагарод уваходзіць Вашынгтонская прэмія (1980).

Асабістае жыццё

Быў жанаты з Джэнэт Шэран (Janet Shearon) з 1956 да іх разводу ў 1994 годзе, у шлюбе нарадзіліся сыны Марк і Эрык, а таксама дачка Карэн, якая памерла ў раннім узросце. Пасля 1994 года жаніўся другі раз з Кэрал Хелд Найт (Carol Held Knight) і пражыў з ёй аж да сваёй смерці ў 2012 годзе. Жыў у штаце Агая. Лічыў сябе дэістам[21][22][23].

Смерць

7 жніўня 2012 года Армстрангу была зроблена аперацыя аортакаранарнага шунціравання. Аднак 25 жніўня з-за ўскладненняў пасля аперацыі ён сканаў[24].

Сям’я першага чалавека, які ступіў на Месяц, выступіла з заявай, у якім, у прыватнасці, гаворыцца[25]:

Ніл Армстранг быў таксама міжвольна амерыканскім героем, які служыў сваёй краіне з гонарам, як баявы лётчык вайскова-марскога флота, лётчык выпрабавальнік і астранаўт…

Смуткуючы ў сувязі са стратай вельмі добрага чалавека, мы ў той жа час славім яго выдатнае жыццё і спадзяёмся, што для маладых людзей ва ўсім свеце яно паслужыць прыкладам таго, як трэба працаваць, каб увасобіць свае мары ў рэальнасць, як трэба жадаць даследаваць і рассоўваць межы і самааддана служыць справе, большай, чым уласнае жыццё.

Да тых, хто, магчыма, спытае, як яны могуць аддаць даніну павагі Нілу, у нас ёсць простая просьба. Ушануйце яго прыклад служэння, дасягненняў і сціпласці, і ў наступны раз, калі ў ясную ноч вы выйдзеце на вуліцу і ўбачыце Месяц, што ўсміхаецца вам, падумайце пра Ніла Армстранга і падміргніце яму.

Арыгінальны тэкст (англ.)   

Neil Armstrong was also a reluctant American hero [and had] served his nation proudly, as a navy fighter pilot, test pilot, and astronaut…

While we mourn the loss of a very good man, we also celebrate his remarkable life and hope that it serves as an example to young people around the world to work hard to make their dreams come true, to be willing to explore and push the limits, and to selflessly serve a cause greater than themselves.

For those who may ask what they can do to honor Neil, we have a simple request. Honor his example of service, accomplishment and modesty, and the next time you walk outside on a clear night and see the moon smiling down at you, think of Neil Armstrong and give him a wink.

Ніл Армстронг і Майкл Колінз, уганараваныя ўрадам Бразіліі ў 1969 годзе.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама з нагоды скону Нілу Армстранга заявіў, што ён стаіць у шэрагу найбольшых амерыканскіх герояў не толькі свайго часу, але ўсіх часоў[26][27].

Свае пачуцці выказалі і калегі Армстранга, члены экіпажа «Апалона-11». Баз Олдрын заявіў, што ён вельмі засмучаны весткай пра смерць. «Я ведаю, — дадаў Олдрын, — што мільёны смуткуюць разам са мной з нагоды страты сапраўднага амерыканскага героя і лепшага лётчыка, якога я калі-небудзь ведаў»[28][29].

А астранаўт Майкл Колінз, у сваю чаргу, сказаў вельмі проста: «Ён быў лепшым, і мне яго будзе страшна не хапаць»[30].

14 верасня 2012 года прах Ніла Армстранга пахавалі на дне Атлантычнага акіяна[31].

Цытаты

Армстранг ва ўзросце 26 гадоў.

Божа мой, я цярпець не магу небяспеку.

Арыгінальны тэкст (англ.)   

For heaven’s sake, I loathe danger

Я заўсёды быў і застануся інжынерам-«батанікам», неразлучным з алоўкамі і лагарыфмічнай лінейкай, народжаным пад другім законам тэрмадынамікі, загартаваным у даведніках, закаханым у паралелаграм сіл, ператвораным па Лапласу і жыву па законах нелінейнай гідрадынамікі.

Арыгінальны тэкст (англ.)   

I am, and ever will be, a white-socks, pocket-protector, nerdy engineer, born under the second law of thermodynamics, steeped in steam tables, in love with free-body diagrams, transformed by Laplace and propelled by compressible flow

Цікавыя факты

Гл. таксама

Літаратура

Заўвагі

  1. https://www.history.navy.mil/content/dam/nhhc/research/histories/bios/Armstrong-Neil/Armstrong_redacted_Redacted.pdf
  2. Армстронг Нил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  4. Wilford J. N. Neil Armstrong, First Man on the Moon, Dies at 82The New York Times, 2012. Праверана 21 жніўня 2014.
  5. Армстронг Нил // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. 1 2 Artists + Artworks Праверана 31 жніўня 2021.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11896416X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11896416X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  9. http://abcnews.go.com/Technology/video/neil-armstrong-remembered-private-memorial-service-17130225
  10. History of Wapakoneta, OH (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2009.
  11. Hansen, pages 49-50.
  12. All About Astronaut Neil Armstrong – The Early Years (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2016.
  13. Distinguished Eagle Scouts (нявызн.) (недаступная спасылка). Troop & Pack 179. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2006. Праверана 20 верасня 2008.
  14. Who Is Neil Armstrong (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 13 ліпеня 2016.
  15. 20 июля 1969 года командир лунного модуля «Аполлон 11» Нил Армстронг стал первым человеком, ступившим на поверхность Луны.
  16. 1 2 3 Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy(англ.)  P. 195. NASA (14 кастрычніка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  17. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy(англ.)  P. 176. NASA (14 кастрычніка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  18. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy(англ.)  P. 185. NASA (14 кастрычніка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  19. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy(англ.)  P. 190. NASA (14 кастрычніка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  20. Astronautics and Aeronautics, 1970: Chronology of Science, Technology and Policy(англ.)  P. 192. NASA (14 кастрычніка 1971). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 20 чэрвеня 2012.
  21. Hansen, James R. (2005). First Man: The Life of Neil A. Armstrong. Simon and Schuster. p. 33. ISBN 978-0-7432-8171-3. https://archive.org/details/firstmanlifeofne0000hans.
  22. Sydney SpaceNet Events (нявызн.). sydney.edu.au.
  23. Прощание с Нилом Армстронгом прошло в узком кругу родных и друзей (нявызн.). РИА Новости.
  24. Умер астронавт Нил Армстронг (нявызн.). Lenta.ru (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 2012-8-25.
  25. Family statement regarding the death of Neil Armstrong (нявызн.). NASA (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  26. President Obama’s Statement on Neil Armstrong’s Death (нявызн.) (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана August 26, 2012.
  27. Neil Armstrong, First Man on Moon, Dies at 82 (нявызн.), The New York Times (August 25, 2012). Праверана 25 August 2012.
  28. Buzz Aldrin on Twitter about passing of Neil Armstrong (нявызн.). twitter.com (25 жніўня 2012). Праверана 25 August 2012.
  29. Buzz Aldrin’s Official Statement on the Passing of Neil Armstrong (нявызн.) (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  30. Neil Armstrong: 1930-2012 (нявызн.). NASA (25 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2012. Праверана 25 August 2012.
  31. Прах Нила Армстронга захоронили в Атлантическом океане
  32. 1 2 3 «Neil Armstrong, obituary» The Economist Aug 25th 2012
  33. 1 2 The Inspiration behind Neil Armstrong’s Immortal Words
  34. Lenta.ru: Прогресс: Астронавты не умирают по субботам

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Асобы на манетах
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Асобы
Нарадзіліся ў Агая
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 25 жніўня
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Нарадзіліся 5 жніўня
Людзі, якія пабылі на Месяцы
Лётчыкі Карэйскай вайны
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Астранаўты ЗША
НАСА
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Узнагароджаныя медалём Калума
Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Агая
Памерлі ў 2012 годзе
Узнагароджаныя Паветраным медалём (ЗША)
Лётчыкі-выпрабавальнікі ЗША