wd wp Пошук:

Сцяг СССР

Сцяг СССР — афіцыйны сімвал СССР (разам з Дзяржаўным гербам і Дзяржаўным гімнам).

Чырвоны колер сцяга — сімвал гераічнай барацьбы савецкага народа, кіраванага КПСС, за пабудову сацыялізму і камунізму, серп і молат азначаюць непарушны саюз рабочага класа і калгаснага сялянства. Чырвоная пяціканцовая зорка на сцягу СССР — сімвал перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах зямнога шара.

Гісторыя

29 снежня 1922 года Расійская СФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР і Закаўказская СФСР падпісалі Дагавор аб утварэнні СССР, артыкулам 22 якога было ўстаноўлена, што «Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік мае свой сцяг, герб і дзяржаўную пячатку».

6 ліпеня 1923 года II сесіяй ЦВК СССР 1-га склікання была прынята Канстытуцыя СССР, артыкулы 70 і 71 якой абвяшчалі:

8 снежня 1991 года ў пасёлку Віскулі лідары РСФСР, Беларускай ССР і Украінскай ССР у Пагадненні аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў канстатавалі, што «Саюз ССР, як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць, спыняе сваё існаванне» і заявілі аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

25 снежня 1991 года Расійская Федэрацыя, як дзяржава-прадаўжальнік Саюза ССР і яго правапераемнік, заняла месца СССР у ААН (без новага ўступлення), перад будынкам ААН у Нью-Ёрку замест Дзяржаўнага сцяга СССР быў узняты Дзяржаўны сцяг Расійскай Федэрацыі і ў гэты ж дзень над рэзідэнцыяй Прэзідэнта СССР у маскоўскім Крамлі быў спушчаны Дзяржаўны сцяг СССР.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сцягі дзяржаў
Катэгорыя·Сцягі 1924 года
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы СССР
Катэгорыя·Гістарычныя сцягі
Катэгорыя·Сцягі 1991 года
Катэгорыя·Сцягі паводле алфавіта