wd wp Пошук:

Касмічны медаль пашаны Кангрэса

Касмічны медаль пашаны Кангрэса (англ.: Congressional Space Medal of Honor) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША для астранаўтаў.

Гісторыя

Дыплом і медаль Крысты Мак-Оліф

Медаль заснавана Кангрэсам ЗША 29 верасня 1969 года. Прэзідэнт ЗША ўзнагароджвае медалём ад імя Кангрэсу. Узнагароджанне праводзіцца па прадстаўленні кіраўніка НАСА.

Узнагароджваюцца ваенныя і грамадзянскія астранаўты за найбольш выбітныя заслугі ў засваенні космасу. Медаль лічыцца грамадзянскай узнагародай ЗША.

Медаль з’яўляецца адзінай узнагародай ЗША, упрыгожанай каштоўным каменем. На знаку медаля, у цэнтры, змяшчаецца 1 брыльянт 0,25 карата. Носіцца на шыйнай стужцы.

Спіс узнагароджаных

Да 2006 года было 28 узнагароджаных. 17 астранаўтаў ўзнагароджаны пасмяротна (у тым ліку 4 з 5 жанчын), 11 - прыжыццёва. На пачатку 2012 года жывыя 9 узнагароджаных. Загінулыя пры выкананні абавязкаў адзначаны знакам *. Сярод узнагароджаных толькі адзін астранаўт не з’яўляецца грамадзянінам ЗША.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·НАСА
Катэгорыя·Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Касмічны медаль пашаны Кангрэса