wd wp Пошук:

Залаты медаль Кангрэса ЗША

Залаты медаль Кангрэса ЗША (англ.: Congressional Gold Medal) — вышэйшая грамадзянская ўзнагарода ЗША, якая прысуджаецца ад імя Кангрэса ЗША. Падставай для ўзнагароджання Залатым медалём Кангрэса з’яўляюцца выдатныя дасягненні, якія маюць асаблівае значэнне для гісторыі і культуры Злучаных Штатаў Амерыкі.

Медаль была заснавана ў 1776 годзе, першым узнагароджаным Залатым медалём быў Джордж Вашынгтон. Да 1860 года медаль уручаўся ў якасці ваеннай узнагароды, ёю ўзнагароджваліся салдаты і афіцэры, якія прадэманстравалі гераізм на поле бою і выбітныя камандуючыя. Пасля заснавання Медалі Гонару, Залаты медаль Кангрэса перастаў выкарыстоўвацца ў якасці ваеннай узнагароды, хаця і не канчаткова — узнагароджанні за ваенныя дасягненні і гераізм праводзіліся і пазней, у прыватнасці пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

У ЗША існуе ўзнагарода, якая мае статус, аналагічны статусу Залатога медаля Кангрэса, і таксама разглядаецца як вышэйшая грамадзянская ўзнагарода — Прэзідэнцкі медаль Свабоды.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Медалі ЗША
Катэгорыя·З’явіліся ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта