wd wp Пошук:

Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Прэзідэнцкі Медаль Свабоды (англ.: Presidential Medal of Freedom) — адна з дзвюх вышэйшых узнагарод ЗША для грамадзянскіх асоб, якая ўручаецца па рашэнні прэзідэнта ЗША. Медалём свабоды ўзнагароджваюцца людзі, «якія ўнеслі істотны ўклад у бяспеку і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША, у падтрыманне міру ва ўсім свеце, а таксама ў грамадскае і культурнае жыццё ЗША і свету».

Гісторыя

Медаль быў заснавана Гары Трумэнам у 1945 годзе для ўзнагароджання за заслугі ў час Другой сусветнай вайны. У 1963 годзе прэзідэнт Кенэдзі пашырыў сферу тых, каго ўзнагараджваюць медалём. Звычайна ўзнагароджанне адбываецца 4 ліпеня, у Дзень незалежнасці ЗША. Медаль можа ўручацца аднаму чалавеку больш аднаго разу, а таксама пасмяротна.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Медалі ЗША