wd wp Пошук:

Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі

Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі ці Паўднёва-Каліфарнійскі ўніверсітэт (англ.: University of Southern California, скар. USC) — прыватны даследчы ўніверсітэт ЗША, размешчаны ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Заснаваны ў 1880 годзе і з’яўляецца самым старым прыватным універсітэтам Каліфорніі.

У 2010 годзе ўніверсітэт Паўднёвай Каліфорніі заняў 23-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[4], 73-ю ў агульнасусветным рэйтынгу Times Higher Education World University Rankings(англ.) бел.[5], а таксама 46-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[6].

У 2010 годзе ва ўніверсітэце навучалася 36 896 студэнтаў: 17 380 бакалаўраў і 19 516 магістраў і дактароў[2]. Студэнты прадстаўляюць усё 50 штатаў ЗША, а таксама больш за 110 краін свету[7].

Універсітэт актыўна праводзіць навукова-даследчую працу, на якую ў 20082009 гадах было вылучана $ 510 млн[8].

Зноскі

  1. 2010 Annual Report(англ.)  (недаступная спасылка). University of Southern California. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2011. Праверана 12 жніўня 2011.
  2. 1 2 3 4 At a glance - USC student characteristics(англ.)  (недаступная спасылка). University of Southern California. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2011. Праверана 12 жніўня 2011.
  3. Faculty and Staff (2009–10 academic year)(англ.)  (недаступная спасылка). University of Southern California. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2010. Праверана 12 жніўня 2011.
  4. University of Southern California(англ.)  (недаступная спасылка). U.S.News & World Report. Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 12 жніўня 2011.
  5. THE World University Rankings 2010(англ.) . Timeshighereducation.co.uk. Праверана 12 жніўня 2011.
  6. Academic Ranking of World Universities - 2010(англ.)  (недаступная спасылка). ShanghaiRanking Consultancy. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2013. Праверана 12 жніўня 2011.
  7. International Students by Country(англ.) . University of Southern California. Праверана 12 жніўня 2011.
  8. A Report on the Fifth Year of Implementation(англ.)  (недаступная спасылка). University of Southern California. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2010. Праверана 12 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1880 годзе
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Універсітэты Каліфорніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта