wd wp Пошук:

Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нордэншэльд.

Нільс Адо́льф Э́рык Но́рдэншэ́льд (шведск.: Nils Adolf Erik Nordenskiöld, 18 лістапада 1832, Хельсінкі — 12 жніўня 1901, Дальбіэ) — народжаны ў Фінляндыі шведскі геолаг, мінералог і палярны даследчык. Пад яго кіраўніцтвам у 18781879 гг. упершыню ў гісторыі адбылася паспяховая экспедыцыя праз Паўночны марскі шлях — такім чынам праз поўнач былі злучаны Атлантычны і Ціхі акіяны. Нордэншэльд таксама вядомы і іншымі падарожжамі, асабліва экспедыцыяй на Шпіцберген і пошукам шляху на Паўночны полюс. Ён распрацаваў навуковую канцэпцыю часовага пражывання ў палярных зонах, апублікаваў вялікую колькасць геаграфічных і геалагічных даследаванняў, а таксама сабраў унікальную калекцыю гістарычных карт. У Фінляндыі і Швецыі Нордэншэльда вызнаюць за нацыянальнага героя і аднаго з самых вялікіх падарожнікаў у гісторыі.

Член Стакгольмскай АН (1858). Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О. М. Торэля. У 1864—1873 гадах кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—1883 гадах — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледніковы шчыт. У 1878—1879 гадах на судне «Вега» першым праплыў паўночна-ўсходнім праходам з Атлантычнага ў Ціхі акіян з зімоўкай на Чукоцкім паўвостраве.

Імем Нордэншэльда названы архіпелаг у Карскім моры, заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.

Біяграфія

Першыя крокі

Дом, у якім нарадзіўся Нордэншэльд, у Хельсінках (1902 г.).
Алікартана — сядзіба, у якой прайшло дзяцінства Нордэншэльда.

Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд паходзіў з арыстакратычнага шведскага роду Нордэншэльдаў. Яго бацька, Нільс Густаў Нордэншэльд (17921866) быў вядомым мінералогам, запрошаным працаваць у Фінляндыю, а маці, Маргарэта Сафія фон Хартман, паходзіла з уплывовага роду фон Хартманаў: у прыватнасці, яе брат, Ларс Габрыэль фон Хартман (вядомы ў Расійскай імперыі як Лаўрэнцій Гаўрылавіч фон Хартман), быў нават намеснікам старшыні эканамічнага аддзялення Сената Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык быў народжаны трэцім з сямі дзяцей у сваёй сям’і[9]. Ён пераняў бацькаву любоў да літалагічных даследаванняў і ўдзельнічаў разам са сваім татам у экспедыцыях, скіраваных на пашырэнне літалагічнай калекцыі, у розныя часткі Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд таксама выязджаў з ім і за межы Вялікага Княства Фінляндскага: так, у прыватнасці, яны разам выправіліся ў экспедыцыю на Урал у 18531854 гг. Атрыманыя навыкі Адольф Эрык ужыў у сваіх уласных падарожжах па Сібіры і Паўночна-Усходняй Азіі[10]. Дзяцінства вялікага падарожніка прайшло ў сямейнай сядзібе Алікартана ў абшчыне Мянтсяля[9].

Ва ўзросце 13 гадоў Нордэншэльд паступіў на вучобу ў гімназію Порва, з якой сышоў праз 3 гады, не вытрымаўшы, як і многія іншыя студэнты, суровых патрабаванняў дырэктара Юхана Людвіга Рунеберга[11]. Нордэншэльд скончыў школу ў 1849 г. і паступіў у Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, матэматыку, хімію і фізіку і ў якім атрымаў ступень бакалаўра ў 1853 г., а ступень магістра — у 1854 г. Першую навуковую працу Нільс Адольф Эрык напісаў па малюсках. Ён далучыўся да студэнцкай нацыі WiO і ў 1854 г. стаў куратарам фізіка-матэматычнага факультэта ўніверсітэта. У пачатку 1855 г. Нордэншэльд абараніў сваю доктарскую дысертацыю па тэме «Аб крышталёвых формах графіту і хандрадыту». У студэнцкія гады падчас летніх геалагічна-разведвальных падарожжаў па Фінляндыі ён знайшоў вялікую колькасць рудных радовішчаў, справаздачу пра якія апублікаваў пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1855 г. пад назвай «Апісанне мінералаў, знойдзеных у Фінляндыі». У тым жа годзе Нордэншэльд быў прызначаны дазорцам паштовага аддзялення ў гарах. Перад ім адкрываліся вялікія навуковыя перспектывы ў Фінляндыі, аднак праз хуткі час ён трапіў у няміласць у расійскіх улад, бо належаў да кола маладых арыстакратаў ліберальных поглядаў, ідэйным кіраўніком якіх быў Карл Густаў Ветэрхоф: яны выступалі за тое, каб Фінляндыя перайшла пад уплыў Швецыі, але без жорстага кантролю ў галінах вышэйшай адукацыі і дзяржаўнага кіравання.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 N Adolf Erik Nordenskiöld — 1917.
  2. 1 2 Nordenskiöld, Nils Adolf Erik, f. 1832 i Helsingfors, Finland, Professor // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 30 сакавіка 2018.
  3. 1 2 Finska församlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0004/F I/4 (1895-1901), bildid: 00051716_00019 Праверана 6 красавіка 2018.
  4. 1 2 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Nils Adolf Erik Nordenskiöld // http://www.gravar.se/forsamling/trosa-forsamling/vasterljungs-kyrkogard/1/0/nils-adolf-erik-nordenskioldGravar.se. Праверана 7 лютага 2018.
  6. Nils Adolf Erik Nordenskiöld Праверана 15 лютага 2020.
  7. 1 2 3 Nordenskiöld i Stockholm // Tvåkammar-riksdagen 1867–1970 — Т. 1. — С. 149. Праверана 4 сакавіка 2022.
  8. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  9. 1 2 Cecilia af Forselles (suom. Aulikki Litzen). Nordenskiöld, Adolf Erik (1832–1901) // Suomen kansallisbiografia, osa 7. — С. 135—140. — ISBN 951-746-448-7. (фін.)
  10. Tiitta Allan et al. (toim.). Suuri henkilökirja. — 1. — WSOY, 2001. — 804 с. — ISBN 9510261408. (фін.)
  11. Elämänvaiheet perhekirjeitten valossa: Osa I (vuoteen 1859) Архівавана 14 лютага 2016. (фін.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя Швецыі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Постаці фінляндскай геалогіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалем Мурчысана
Катэгорыя·Падарожнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Падарожнікі Швецыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных