Апостальскі візітатар — дэлегат Папы Рымскага, як правіла, на пасадзе біскупа, дасылаемы з мэтай вывучэння сітуацыі у дыяцэзіі, царкве або краіне. Ён надзелены адмысловымі, шырокімі паўнамоцтвамі і адказны толькі перад Папай Рымскім. Ягоная задача падрыхтаваць даклад у Ватыкан, які стане асновай для далейшых дзеянняў. Апостальскі візітатар часам надзяляецца надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Апостальскі візітатар выконвае абавязкі біскупа ў дыяцэзіі, дзе няма біскупа ці для вернікаў, які маюць цяжкасці ў зносінах з іерархамі.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі. Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |