wd wp Пошук:

Рамуальд Іосіфавіч Клім

Рамуальд Іосіфавіч Клім (25 мая 1933, в. Хвоева, Нясвіжскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 28 мая 2011, Мінск) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнер, алімпійскі чэмпіён 1964 года ў кіданні молата. Рэкардсмен свету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмен СССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1933 года ў в. Хвоева Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Скончыў Мінскі інстытут фізічнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхавання ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСА «Чырвоны Сцяг» (1959—1964), затым — за вайсковыя клубы Віцебска і Мінска. У склад зборнай СССР увайшоў ва ўзросце 30 гадоў.

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1968 года. Чэмпіён Еўропы 1966 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1969 года. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубка Еўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіяды народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубка CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мемарыяла братоў Знаменскіх. Завяршыў спартыўную кар’еру ў 1973 годзе, пасля чаго займаўся трэнерскай дзейнасцю. З 1997 года — прафесар-кансультант кафедры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Памёр 28 мая 2011 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  1. Romuald Klim // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. Klim, Olympic Hammer Throw Champion, Passes Away
Тэмы гэтай старонкі (29):
Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Трэнеры Беларусі
Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Трэнеры СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 25 мая
Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Спартсмены года Беларусі
Асобы
Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Спартсмены паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Нясвіжскім павеце (1921—1940)
Памерлі 28 мая
Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года
Заслужаныя майстры спорту СССР
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 2011 годзе
Кідальнікі молата Беларусі
Нарадзіліся ў 1933 годзе
Кідальнікі молата СССР
Вікіпедыя:Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года