wd wp Пошук:

Гарадзейскі цукровы камбінат

ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна.

Вырабляе цукар-пясок з цукровага бураку і цукровага трыснёгу-сырцу. Цукар Гарадзейскага камбіната з’яўляецца экалагічна чыстым без аніякіх хімічных дабавак і прымесяў.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1959 годзе, другі пасля Скідзельскага цукровы завод краіны. У 1997—2000 гадах адбылася маштабная рэканструкцыя. Перарабляе ў суткі да 7300 т цуковага бураку ці 930 т цукру-сырцу. Выпуск у суткі: 1100 т цукру з цукровага бураку ці 900 т з цукру-сырцу.

У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 26,7 млн руб., а ўласны капітал прадпрыемства зменшыўся на 20 млн руб.[1]

24 студзеня 2020 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне дырэктара камбіната Міхаіла Крыштаповіча[1].

Уключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1 2 МА Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарадзея
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Эканоміка Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Цукровая прамысловасць Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінскай вобласці
Катэгорыя·1959 год у Беларусі