wd wp Пошук:

Новы Свержань

Но́вы Све́ржань[2] (трансліт.: Novy Svieržań, руск.: Новый Свержень) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, пры ўпадзенні Жацераўкі ў Нёман, адміністрацыйны цэнтр сельсавета. За 3 км на поўдзень ад Стоўбцаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы, на аўтамабільнай дарозе Нясвіж—Стоўбцы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Свержань як мястэчка Наваградскага павета датуецца 1568 годам. У гэты час тут вядомы царква і млын. Свержанскі замак стаяў на правым беразе Нёмана. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.

У 1575 годзе Свержань перайшоў ва ўладанне Мікалая Радзівіла Сіроткі, які ў 1588 заснаваў тут касцёл, а ў 1590 — царкву. Станам на 1647 год у мястэчку было 5 вуліц, 84 двары, на 1681 — 44 крамы. У XVIIXVIII стст. Свержань уваходзіў у склад Мірскага графства. У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 мястэчка спалілі шведскія войскі.

У 1-й палове XVIII ст. у Свержані заснавалі базыльянскі кляштар з семінарыяй, у 1742 Міхал Казімір Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сяр. XVIII ст. у мястэчку 3 млыны, на беразе Нёмана 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. Станам на 1747 у Свержані было 160 двароў, у кан. XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новы Свержань апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета. У вайну 1812 года каля мястэчка адбылася бітва паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1860-я ў Новым Свержані было 178 двароў, народнае вучылішча, школа, касцёл, капліца, царква, сінагога, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма, паштовая станцыя, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 297 двароў, у пач. XX ст. — 487 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Свержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета.

У 1939 Новы Свержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 864 двары.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Новым Свержані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае РУП «Навасвержанскі лесазавод» (вырабляе піламатэрыялы, шпон, шпалу), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасць слясарнага інструменту).

Славутасці

Галерэя

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. 1 2 Навасвержанскі сельскі выканаўчы камітэт. (руск.)  — Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Све́ржан, Но́вы Све́ржынь
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Валерый Шаблюк. Новы Свержань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 334.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Навасвержанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Новы Свержань