wd wp Пошук:

Нарутавічы

Нару́тавічы[1] (трансліт.: Narutavičy, руск.: Нарутовичи) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 18 км на паўночны захад ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1864 годзе ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзіліся в. Крываблоты 1-я і выселак Нарутавічы (Мільковічы), у якім працаваў піцейны дом. Другі выселак вёскі меў самастойную назву Сендзеўцы. Непадалёку ад вёскі было паселішча Нарутавічы (Гулі), межавала з маёнткам Каты.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Нарутавіцкім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 школы, магазін.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пры абароне і вызваленні сельсавета загінулі 2 чал. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну — 44 воіны землякі Нарутавіцкага с/с.

У 1949 годзе ў навакольных вёсках былі арганізаваны 6 малых калгасаў, якія потым зліліся ў калгас «Ніва» з цэнтрам у Нарутавічах. 16 ліпеня 1954 года Нарутавіцкі с/с быў далучаны да Блудзенскага. Паводле перапісу 1959 года дзейнічаў калгас імя Суворава. З 1964 года ў Асавецкім сельсавеце[2], які 21 лістапада 1977 года перайменаваны ў Нарутавіцкі[3].

21 лістапада 1983 года далучана вёска Касілавічы. У 1980-я г. вёска — цэнтр калгаса «Кастрычнік».

З 17 верасня 2013 года ў складзе Сялецкага сельсавета[4].

Інфраструктура

Дзейнічаюць сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1977 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 3.
  4. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (руск.)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 193.
  6. Меляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Сялецкі сельсавет (Бярозаўскі раён)
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара