wd wp Пошук:

Аляксей Уладзіміравіч Меляшэвіч

Аляксей Уладзіміравіч Меляшэ́віч[1] (1 красавіка 1932 — 1 снежня 2007)[2] — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Нарутавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства (сучасны аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў хірургам-анколагам у Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, у 1962—1976 гг. хірургам у Гродзенскай гарадской бальніцы № 1[2]. З 1972 г. А. У. Меляшэвіч у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта, а з 1991 года — загадчыка кафедрай асноў медыцынскіх ведаў[2].

Навуковая дзейнасць

А. У. Меляшэвічу належаць навуковы працы па патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў у скуры і падскурнай клятчатцы, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях і інш. З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў[3].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. 1 2 3 Меляшэвіч, Аляксей Уладзіміравіч (доктар медыцынскіх навук ; 1932—2007) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  3. База патентов Беларуси (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы