wd wp Пошук:

Нармандская дынастыя

Герб Нармандыі

Нармандская дынастыя (англ.: House of Normandy) — арыстакратычны род нарманскага паходжання, які кіраваў у Нармандыі (9111135) і Англіі (10661135). Дынастыя была заснавана нарвежскім вікінгам Ралонам, які атрымаў ад французскага караля ў 911 годзе тэрыторыю Нармандыі, якая пазней стала герцагствам.

У выніку заваявання Англіі герцагам Вільгельмам у 1066 годзе пад уладу Нармандскай дынастыі перайшло Англійскае каралеўства. Апошні прадстаўнік дынастыі па мужчынскай лініі Генрых I сканаў у 1135 годзе, яго спадчыннікам стаў пляменнік Стэфан Блуаскі, таксама часам прыналежны да Нармандскай дынастыі. Пасля смерці караля Стэфана ў 1154 годзе на прастолах Англіі і Нармандыі зацвердзілася дынастыя Плантагенетаў.

Паходжанне

У пытанні пра паходжанне Ралона, заснавальніка Нармандскай дынастыі, сярэднявечныя гісторыкі вельмі разыходзяцца. Паводле Дуда Сен-Квенцінскага і Гіёма Жум’ежскага Ралон паходзіў са знатнай дацкай сям’і і быў вымушаны бегчы з Даніі пасля смерці свайго бацькі.

Скандынаўскія сагі, перш за ўсё «Сага пра аркнейцаў», сведчаць пра нарвежскія карані першага кіраўніка Нармандыі. Спрэчка паміж прыхільнікамі дацкай і нарвежскай тэорый працягвалася да XX стагоддзя і да цяперашняга часу канчаткова не вырашана. Тым не менш, большасць сучасных гісторыкаў схіляюцца да версіі, выкладзенай у «Сазе пра аркнейцаў» і сагах, запісаных Сноры Стурлусанам. У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, бацькам Ралона быў Рогнвальд Эйстэйнсан, ярл Мёра, невялікага раннедзяржаўнага ўтварэння на заходнім узбярэжжы Нарвегіі паміж Тронхеймам і Бергенам.

У 860-х гадах Мёр быў заваяваны каралём Нарвегіі Харальдам Цудоўнавалосым. Шматлікая і неспакойная мясцовая знаць, не знойдучы сабе месца ў рамках адзінай нарвежскай дзяржавы, накіравалася на захад, здзяйсняючы набегі на ўзбярэжжа Заходняй Еўропы і каланізуючы новыя тэрыторыі. Ярлу Рогнвальду ўдалося замацавацца на Аркнейскіх і Шэтландскіх астравах, дзе ён заснаваў аўтаномнае графства Оркні пад вярхоўным сюзерэнітэтам караля Нарвегіі. Адзін з сыноў Рогнвальда, Эйнар Рогнвальдсан стаў заснавальнікам лініі ярлаў (графаў) Аркнейскіх астравоў, якія дамінавалі на крайняй поўначы Брытанскіх астравоў да XII стагоддзя.

Іншы сын, Хрольф (ці Рольф) «Пешаход», узначаліў буйны атрад дацка-нарвежскіх вікінгаў, якія з 886 года пачалі планамерна руйнаваць французскія землі ў нізоўях Сены, часам прасоўваючыся ўглыб краіны і даходзячы да Парыжа. У Францыі імя Хрольфа вымаўлялі як Ралон.

У 911 годзе кароль Карл III Дурнаваты, не маючы сіл для барацьбы з вікінгамі, заключыў з Ралонам дагавор, паводле якога апошні атрымліваў у лен узбярэжжа ў раёне Сены з цэнтрам у Руане (сучасная Верхняя Нармандыя), а наўзамен прызнаваў сваім сеньёрам караля Францыі і пераходзіў у хрысціянства. Гэта пагадненне заклала асновы Нармандскага герцагства, якое стала спадчынным уладаннем Ралона і яго нашчадкаў.

Кіраванне ў Нармандыі

Дзяржава, заснаваная Ралонам у Нармандыі, з самага пачатку мела дваістую прыроду: скандынаўскія традыцыі суседнічалі з франкскімі інстытутамі. Паступова, аднак, скандынаўскі ўплыў ва ўсіх сферах жыцця скарачаўся, саступаючы месца французскай культуры і феадальным адносінам. Тым не менш у прадстаўнікоў Нармандскай дынастыі доўгі час (да XI стагоддзя) захоўваліся звычаі нарманскага шлюбнага права, якія ідуць насуперак з царкоўнымі нормамі (герцагі Нармандыі часцяком жаніліся без шлюбу і пры жыцці папярэдняй жонкі), і практыка прысваення дзецям двух імёнаў — скандынаўскага і франкскага. Так, Ралон у адносінах з навакольным светам і духавенствам выкарыстоўваў імя Роберт (I), а яго дачка Герлак звалася адначасова Адэлай.

У перыяд праўлення сына Ралона, Вільгельма Доўгі меч у Нармандыі актыўна ўкараняліся франкскія дзяржаўныя традыцыі, а да канца X стагоддзя дацкая і нарвежская мовы былі амаль цалкам выцеснены з ужывання французскай (за выключэннем, магчыма, Катантэна).

Для ўзмацнення ўплыву Нармандскай дынастыі вялікае значэнне мелі паслядоўныя шлюбы Эмы Нармандскай, дачкі герцага Рычарда I, з двума англійскімі каралямі: Этэльрэдам II і Кнудам Вялікім.

Эдуард Спаведнік, сын Эмы і Этэльрэда, выхоўваўся пры нармандскім двары і пасля ўзыходжання на англійскі прастол у 1042 годзе спрыяў англа-нармандскаму збліжэнню і нават прызначыў сваім спадчыннікам герцага Вільгельма Незаконнанароджанага. Вільгельму ўдалося стварыць у Нармандыі эфектыўную дзяржаўную адміністрацыю і мабілізаваць сілы краіны для ўварвання ў Англію пасля смерці Эдуарда Спаведніка. У выніку нармандскага заваявання Англіі ў 1066 годзе Нармандская дынастыя зацвердзілася на англійскім каралеўскім прастоле.

Кіраванне ў Англіі

Пасля заваявання Англіі прастолы Нармандыі і Англіі былі аб’яднаны пад уладай караля Вільгельма I. Была створана англанармандская манархія, якая спалучала ў сабе англасаксонскія і франка-нармандскія інстытуты і характарызавалася моцнай каралеўскай уладай і разгалінаваным апаратам цэнтральнага кіравання.

Аднак ужо пасля смерці Вільгельма Заваёўніка, у 1087 годзе, дзяржава распалася: герцагам Нармандыі стаў старэйшы сын Вільгельма I Роберт III Куртгёз, а каралём Англіі — сярэдні сын Вільгельм II Руфус. Барацьба за аднаўленне адзінства манархіі паміж дзецьмі Заваёўніка працягвалася да 1106 года, калі ў выніку разгрому Роберта III пры Таншбрэ Нармандыя была заваявана англійскім каралём Генрыхам I, малодшым сынам Вільгельма I.

Генрыху I удалася істотна ўмацаваць англанармандскую дзяржаву, а дзякуючы шлюбу з Мацільдай Шатландскай, праўнучкай англасаксонскага караля Эдмунда II, ён забяспечыў легітымізацыю правоў Нармандскай дынастыі на англійскі прастол.

Хоць Вільгельм Заваёўнік пакінуў пасля сябе трох сыноў, іх нашчадства неўзабаве спынілася: адзіны сын Роберта III Вільгельм Клітон загінуў у 1128 годзе, кароль Вільгельм II дзяцей не меў, а сын Генрыха I Вільгельм Адэлін патануў у 1120 годзе падчас крушэння «Белага карабля». У выніку, пасля смерці караля Генрыха I у 1134 годзе не засталося ніводнага нашчадка Вільгельма Заваёўніка мужчынскага полу па прамой лініі.

У краіне разгарнулася барацьба паміж дачкой Генрыха I імператрыцай Мацільдай і сынам яго сястры Стэфанам Блуаскім. Хоць Стэфан атрымаў перамогу, яго пазіцыі ў краіне былі сур’ёзна падарваны за гады грамадзянскай вайны. Нарастала таксама пагроза з боку мужа Мацільды Жафруа Плантагенета, графа Анжу, які ўварваўся ў Нармандыю. Незадоўга да сваёй смерці кароль Стэфан прызнаў сваім спадчыннікам сына Жафруа і Мацільды Генрыха. У 1154 годзе Генрых II быў каранаваны каралём Англіі, заснаваўшы такім чынам, дынастыю Плантагенетаў на англійскім прастоле.

Пабочнымі галінамі Нармандскай дынастыі з’яўляліся нашчадкі незаконнанароджаных дзяцей нармандскіх і англійскіх манархаў гэтага дому: лініі графаў д’Эўрэ і д’Э ў Нармандыі, магутная англійская арыстакратычная сям’я дэ Клер, а таксама граф Роберт Глостэрскі і яго сыны.

Спісы кіраўнікоў

Нармандыя

Англія

Фландрыя

Генеалогія

                                      [Ралон](/Ралон "Ралон")
                                 граф Руана (з 911)
                                  (каля 860 — 932)
                                         +
                                   Попа дэ Баё
                                         │
                                         ┼─────────────────────────────────┐   
                                         │                                 │
                              [Вільгельм I Доўгі Меч](/Вільгельм_I_Доўгі_Меч "Вільгельм I Доўгі Меч")                  Адэла
                                  граф Руана (з 932)                 (каля 917 — каля 969)
                                   (каля 900 — 942)                         +
                                         +                              [Гіём III](/Гіём_III,_герцаг_Аквітаніі "Гіём III, герцаг Аквітаніі")
                                   Спрота Брэтонская                герцаг Аквітаніі
                                         │
                                         │
                                      [Рычард I](/Рычард_I_Нармандскі "Рычард I Нармандскі")
                                 герцаг Нармандыі (з 942)
                                   (каля 935 — 996)
                                         +
                                  1. Эма Французская
                                  2. Гунара
                                         │
    ┌─────────────────┬──────────────────┼─────────────────────┬───────────────┐   
    │                 │                  │                     │               │
 (?)[Роберт](/Роберт_Датчанін "Роберт Датчанін")        (2)[Эмма](/Эмма_Нармандская "Эмма Нармандская")           (2)[Рычард II](/Рычард_II_Нармандскі "Рычард II Нармандскі")          (?)[Готфрыд](/Жафруа_дэ_Брыён "Жафруа дэ Брыён")   (?)Вільгельм I
граф д'Эўрэ    (каля 982 — 1052) герцаг Нармандыі (з 996) граф дэ Брыён     граф д'Э
(пам. 1037)            +             (996—1027)            (пам. каля 1015)  (пам. каля 1057)
    │         1. [Этэльрэд II](/Этэльрэд_Неразумны "Этэльрэд Неразумны")   1. Юдыта Брэтонская             │               │
    │         2. [Кнуд Вялікі](/Кнуд_Вялікі "Кнуд Вялікі")  2. [Эстрыд Дацкая](/Эстрыд_Дацкая "Эстрыд Дацкая")                 │               │   
 [Рычард](/Рычард_д’Эўрэ "Рычард д’Эўрэ")                                  │                 дом [дэ Клер](/Дэ_Клер "Дэ Клер")      [графы д'Э](/Графства_Э "Графства Э")
граф д'Эўрэ           ┌──────────────────┼─────────────────────┬───────────────┐
(пам. 1067)           │                  │                     │               │
    │         (1)[Рычард III](/Рычард_III_Нармандскі "Рычард III Нармандскі")       (1)[Роберт II](/Роберт_II,_герцаг_Нармандыі "Роберт II, герцаг Нармандыі")            (1)[Элеанора](/Элеанора_Нармандская "Элеанора Нармандская")     (1)Адэлаіда
    │         герц. Нармандыі  герц. Нармандыі (з 1027)     (нар. 1002)     (1003—1037)
[Вільгельм](/Вільгельм,_граф_д'Эўрэ "Вільгельм, граф д'Эўрэ")        (997—1027)         (999—1035)                 +               +
граф д'Эўрэ           +                  +                 [Балдуін IV](/Балдуін_IV,_граф_Фландрыі "Балдуін IV, граф Фландрыі")        [Рэно I](/Рэно_I_Бургундскі "Рэно I Бургундскі")
(пам. 1118)     [Адэла Французская](/Адэла_Французская "Адэла Французская")      Херлева            граф Фландрыі  граф Бургундыі
    │                                    │
    │                                    ┼─────────────────────────────────┐   
 Агнэса                                  │                                 │
                               [Вільгельм I Заваёўнік](/Вільгельм_I_Заваёўнік "Вільгельм I Заваёўнік")                  [Адэлаіда](/Адэлаіда_Нармандская "Адэлаіда Нармандская")
                                герцаг Нармандыі (з 1035)           (1030 — каля 1081)
                                  кароль Англіі (з 1066)                   +
                                    (1028—1087)                     1. [Ангеран II](/Ангеран_II_дэ_Панцье "Ангеран II дэ Панцье"), [граф дэ Панцье](/Граф_дэ_Панцье "Граф дэ Панцье")
                                         +                          2. [Ламберт II](/Ламберт_II,_граф_Ланса "Ламберт II, граф Ланса"), граф [Ланса](/Ланс,_Францыя "Ланс, Францыя")
                                 [Мацільда Фландрская](/Мацільда_Фландрская "Мацільда Фландрская")                3. [Эд III, граф Шампані](/Эд_III,_граф_Шампані "Эд III, граф Шампані")
                                         │                                              │
       ┌──────────────┬──────────────────┼─────────────────────┬──────────────────┐ [Стэфан Амальскі](/Стэфан_Амальскі "Стэфан Амальскі")  
       │              │                  │                     │                  │   (1070—1027)
  [Роберт III](/Роберт_III_Куртгёз "Роберт III Куртгёз")       Рычард          [Вільгельм II](/Вільгельм_II,_кароль_Англіі "Вільгельм II, кароль Англіі")             [Генрых I](/Генрых_I,_кароль_Англіі "Генрых I, кароль Англіі")            [Адэла](/Адэла_Нармандская "Адэла Нармандская")      │
герц. Нармандыі  (пам. 1081)     кароль Англіі (з 1087) кароль Англіі (з 1100) (пам. 1138)[графы д'Амаль](/Граф_д'Амаль "Граф д'Амаль")
  (1087—1106)                        (1057—1100)      герц. Нармандыі (з 1106)    +
   (пам. 1134)                                             (1068—1135)         [Эцьен II](/Эцьен_II_дэ_Блуа "Эцьен II дэ Блуа")
       +                                                       +             граф дэ Блуа
Сібіла Канверсана                                    1. [Мацільда Шатландская](/Мацільда_Шатландская "Мацільда Шатландская")     │
       │                                              2. [Адэліза Лувенская](/Адэліза_Лувенская "Адэліза Лувенская")       ┼───── ─── ──┐   
       │                                                       │                 │            │
[Вільгельм Клітон](/Вільгельм_Клітон "Вільгельм Клітон")                                               │               [Стэфан](/Стэфан,_кароль_Англіі "Стэфан, кароль Англіі")    [графы дэ Блуа](/Графы_дэ_Блуа "Графы дэ Блуа")
граф Фландрыі (з 1127)                   ┌─────────────────────┼         кароль Англіі (з 1135)
 (1102—1128)                             │                     │             (1096—1154)
       +                             [Мацільда](/Мацільда,_каралева_Англіі "Мацільда, каралева Англіі")         [Вільгельм Адэлін](/Вільгельм_Адэлін "Вільгельм Адэлін")            +
1. Адэлісія Манферацкая        каралева Англіі (1141)   (1103—1120)      [Мацільда Булонская](/Мацільда_Булонская "Мацільда Булонская")
2. [Сібіла Анжуйская](/Сібіла_Анжуйская "Сібіла Анжуйская")                (1102—1167)                +                  │
                                         +              Ізабела дэ Гацінэ   [графы Булоні](/Графы_Булоні "Графы Булоні")
                                 1. [Генрых V](/Генрых_V,_імператар_Свяшчэннай_Рымскай_імперыі "Генрых V, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі"), імператар
                                 2. [Жафруа V](/Жафруа_V "Жафруа V"), граф Анжу
                                         │
                                         │
                                    **[Плантагенеты](/Плантагенеты "Плантагенеты")**
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Англіі
Катэгорыя·Англанармандская манархія
Катэгорыя·Нармандская дынастыя