wd wp Пошук:

Белы карабель

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белы карабель (значэнні).

Крушэнне белага карабля

«Белы карабель» (фр.: Blanche-Nef; англ.: White Ship) — карабель, які пацярпеў крушэнне 25 лістапада 1120 года ў праліве Ла-Манш каля берагоў Нармандыі, у якім загінула вялікая колькасць англанармандскіх арыстакратаў, уключаючы спадчынніка англійскага прастола Вільгельма Адэліна. Яго смерць пацягнула за сабой феадальную анархію ў Англіі ў канцы 11301140-х гадоў.

«Белы карабель» быў пабудаваны ў Нармандыі Томасам Фіц-Стэфанам, бацька якога служыў капітанам у флоце Вільгельма Заваёўніка ў час заваявання Англіі. Ён лічыўся адным з лепшых нармандскіх караблёў, пабудаваным па апошнім слове тэхнікі. У канцы 1120 года, пасля завяршэння прыгнечання паўстання баронаў Нармандыі і адбіцця ўварвання Людовіка VI, англійскі кароль Генрых I Баклерк вырашыў вярнуцца ў Англію. Для пераправы цераз Ла-Манш яму быў прапанаваны «Белы карабель». Аднак кароль, які ўжо дамовіўся аб выкарыстанні іншага судна, перадаў «Белы карабель» свайму сыну Вільгельму. Разам з апошнім на ім павінна была вярнуцца ў Англію вялікая група прыдворных і англанармандскіх арыстакратаў.

У момант адплыцця карабля на ім знаходзілася каля трохсот чалавек, уключаючы 140 рыцараў і 18 знатных дам. Апроч прынца Вільгельма ў сярод былі незаконнанароджаныя дзеці Генрыха I Рычард і Мацільда, графіня Першская, Рычард д’Аўранш, граф Чэстэр, і яго жонка Люсія-Маго Блуаская, сенешаль Гіём дэ Піру і яшчэ некалькі буйных англанармандскіх баронаў. Сярод пасажыраў павінен быў быць і Стэфан Блуаскі, пляменнік караля Генрыха I, але незадоўга да адплыцця ён сышоў на бераг, паводле сведчання Ардэрыка Віталія, з-за таго, што захварэў на дызентэрыю. Адпраўленне «Белага карабля» суправаджалася святам і распіваннем віна, у вялікай колькасці дастаўленага на борт па загадзе прынца Вільгельма, у выніку чаго пасажыры і каманда да адплыцця ўжо знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Адыход карабля затрымаўся да позняга вечара 25 лістапада 1120 года, калі астатнія судны англійскага караля ўжо знаходзіліся ў Ла-Маншы. Вільгельм загадаў матросам паскорыць веславанне, каб нагнаць страчаны час і дагнаць каралеўскі флот. Але пры выхадзе з эстуарыя Сены, непадалёк ад Барфлёра, «Белы карабель» у цемры натыкнуўся на напаўсхаваную ў вадзе скалу і пайшоў на дно. Вільгельму, паводле легенды, удалося скарыстацца выратавальнай лодкай, але пры спробе выратаваць сваю сястру Мацільду Першскую і іншых прыдворных ён таксама разбіў лодку і патануў. У катастрофе загінулі ўсе, хто знаходзіўся на борце «Белага карабля». Паводле легенды, выжыў толькі адзін чалавек — мяснік з Руана па імі Беральд, які і распавёў гісторыю гібелі судна.

Гібель прынца Вільгельма, адзінага законнага сына і спадчынніка караля Генрыха I, рэзка ўскладніла дынастычную праблему ў англанармандскай манархіі. Неўзабаве пасля гэтага ў Нармандыі зноў успыхнула паўстанне, падтрыманае каралём Францыі і графам Анжуйскім, з мэтай узвесці на нармандскі прастол Вільгельма Клітона, пляменніка Генрыха I. Англійскі кароль першапачаткова спыніў выбар свайго спадчынніка на Стэфане Блуаскім, які шчасліва пазбег плавання на «Белым караблі», аднак у 1125 годзе вырашыў абвясціць спадчынніцай сваю дачку Мацільду. Перспектыва перадачы прастола жанчыне выклікала незадаволенасць сярод часткі англанармандскіх арыстакратаў і пасля смерці Генрыха I у 1135 годзе ў краіне пачалася зацяжная грамадзянская вайна паміж прыхільнікамі Стэфана Блуаскага і Мацільды.

Белы карабель у літаратуры

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1120 год у Еўропе
Катэгорыя·Караблекрушэнні
Катэгорыя·Нармандыя
Катэгорыя·Англанармандская манархія
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Падзеі 25 лістапада