wd wp Пошук:

Эдмунд Жалезнабокі

Эдмунд Жалезнабокі (стар.-англ.: Eadmund; 988/993 — 30 лістапада 1016) — кароль Англіі з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 года, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Празваны «Жалезнабокім» з-за яго намаганняў у барацьбе супраць вікінгскай навалы пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага. З’яўляўся кіраўніком Уэсекса, альбо тэрыторыі на поўдзені ад Тэмзы. Поўнач Англіі была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Англіі пасля смерці Эдмунда.

Сям’я

Эдмунд быў другім сынам караля Этэльрэда Неразумнага (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым з якім быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгберг. Яго маці памерла ў 996 годзе і праз нейкі час яго бацька ажаніўся з Эмай Нармандскай.

Часы кіраўніцтва

Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 года. Эдмунд атрымаў у спадчыну трон і ў каралеўства з’явілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі Лондан, Эдмунд каранаваўся ў Уэсексе і пачаў збіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесці рашучы ўдар Эдмунду ў бітве ля Ашынгдана ў Эсексе. Пасля бітвы абодва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Уэсекс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.

Смерць

30 кастрычніка 1016 года, кароль Эдмунд памёр у Оксфардзе ці ў Лондане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасля гэтага стаў звацца: кароль Англіі. Прычына смерці Эдмунда так ніколі і не была высветлена. Можна меркаваць што, гэта была натуральная смерць [7], але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам [8]. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанберыйскім абацтве ў Сомерсеце. Яго месца пахавання згублена на цяперашні час.

Зноскі

  1. Edmund II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Edmund II ‘Ironside’, King of England // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Edmund II [House of Wessex] // Kindred Britain
  4. 1 2 3 4 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. Энцыклапедыя Брытаніка. Часы кіраўніцтва Эдмунда
  8. Шэран Тэрнэр ‘Гісторыя Англа-саксаў ад ранніх часоў да нарманскага захопу’

Спасылкі

Папярэднік:
Этэльрэд Неразумны
Кароль Англіі
1016
Пераемнік:
Кнуд Вялікі
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі англійскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 988 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гластанберскім абацтве
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Уэсекская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў Оксфардзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных