wd wp Пошук:

Эма Нармандская

Эма Нармандская (каля 9826 сакавіка 1052) — каралева Англіі (10021013, 10141016 і 10171035) у якасці жонкі каралёў Этэльрэда II і Кнуда Вялікага.

Біяграфія

Эма была дачкой графа Нармандыі Рычарда I і яго другой жонкі Гунары.

У 1002 годзе яна была выдадзена замуж за Этэльрэда II Неразумнага, караля Англіі. Верагодна, гэты шлюб быў спробай Этэльрэда заручыцца нейтралітэтам Нармандыі ва ўмовах узмацнення націску скандынаўскіх вікінгаў. Рэальнага ўмацавання пазіцый англійскага караля гэты саюз, аднак, не прынёс, хоць у доўгатэрміновым плане гэта забяспечыла прадастаўленне сховішча ў Нармандыі для Этэльрэда і яго дзяцей пасля заваявання датчанамі англасаксонскага каралеўства. Вядома, што ў якасці ўдовінай долі каралеве Эме быў пададзены Эксетэр. Ад шлюбу з Этэльрэдам Эма нарадзіла двух сыноў: Эдуарда, будучага караля Англіі, і Альфрэда.

У 1013 годзе, пад уплывам дацкага ўварвання ў Англію, Эма бегла разам з дзецьмі ў Нармандыю, дзе ў далейшым Эдуард і Альфрэд выхоўваліся пры двары герцага.

У 1016 годзе сканаў Этэльрэд II. Улада ў Англіі перайшла да дацкага караля Кнуда Вялікага. У краіне была заснавана англа-дацкая манархія. Жадаючы засцерагчы сябе з боку Нармандыі, Кнуд у 1017 годзе ажаніўся з Эмай, растаўшыся са сваёй першай жонкай Эльфгіфу Нартгемптанскай. Гэты шлюб забяспечыў бяспеку дацкай дынастыі на англійскім прастоле ад прэтэнзій дзяцей Этэльрэда, якія ўсё яшчэ пражывалі ў Нармандыі. Эма нарадзіла Кнуду ўсяго аднаго сына — Хардэкнуда, які павінен быў атрымаць у спадчыну прастолы Англіі і Даніі. Пасля смерці Кнуда ў 1035 годзе Эма абараняла інтарэсы Хардэкнуда ў Англіі, аднак не змагла перашкодзіць абвяшчэнню часткай англасаксонскай знаці рэгентам краіны Гаральда, незаконнага сына Кнуда і Эльфгіфу. Хардэкнуд не мог прыбыць у Англію з-за ўзмацнення нарвежскай пагрозы Дацкаму каралеўству. Эма, якая ахоўвала англійскую каралеўскую казну ў Вінчэстэры, была атакавана дружынай Гаральда і ў 1037 годзе бегла з краіны. Каралём Англіі быў абвешчаны Гаральд.

Рэлікварый Кнуда Вялікага і Эмы Нармандскай у Вінчэстэрскім саборы

Толькі ў 1039 годзе Хардэкнуд сфарміраваў моцны флот, які, прыняўшы ў Фландрыі на борт каралеву Эму, адправіўся адваёўваць Англію. Неўзабаве сканаў Гаральд I і англійскім каралём быў абвешчаны Хардэкнуд. Але яго кіраванне працягвалася нядоўга: у 1042 годзе Хардэкнуд нечакана памёр, а прастол Англіі перайшоў да старэйшага сына Эмы і Этэльрэда II Эдуарда. Адносіны Эдуарда са сваёй маці былі далёкія ад цёплых: на працягу 25 гадоў Эдуард рос у Нармандыі ўдалечыні ад радзімы, зусім забыты Эмай, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла Кнуду Вялікаму і іх сыну Хардэкнуду. Мабыць Эдуард не меў асаблівай любові да сваёй маці, паколькі практычна адразу пасля ўзыходжання на англійскі прастол у 1043 годзе ён арыштаваў Эму Нармандскую па абвінавачванні ў арганізацыі змовы з мэтай звяржэння караля і канфіскаваў яе вялікія зямельныя ўладанні ва Уэсэксе.

Шлюбы Эмы з англійскімі каралямі ўмацавалі сувязі паміж Англіяй і Нармандыяй, і дазволілі траюраднаму пляменніку Эмы, Вільгельму I, у 1066 годзе захапіць англійскі трон.

У 1052 годзе Эма Нармандская сканала і была пахавана ў Вінчэстэрскім саборы.

Продкі

Зноскі

  1. Pas L. v. Emma of Normandy // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Lundy D. R. The Peerage
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Kindred Britain
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ва Уінчэстэры
Катэгорыя·Нармандская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ва Уінчэстэрскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Англасаксонскі перыяд
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мужы і жонкі манархаў Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1052 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы