wd wp Пошук:

Берген

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Берген (значэнні).

Берген (нарв.: Bergen) — другі па колькасці жыхароў (217 000—2008) горад Нарвегіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвегіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бергенскі паўвостраў, які адасоблены ад мора астравамі Аскёй, Халснёй і Сутра. Буйны порт, цэнтр нафтавай прамысловасці. У горадзе працуе Бергенскі ўніверсітэт. Сярэдневяковая набярэжная Бергена з’яўляецца адным з аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2000 годзе Берген быў прызначаны адной з культурных сталіц Еўропы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1070 годзе Олафам III Ціхім. Да 1299 года з’яўляўся сталіцай Нарвегіі, прыкладна да 1830-х гг таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзейскага саюза. У перыяд з 9 красавіка 1940 па 8 мая 1945 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.

Адукацыя

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Славутасці

Панарама Бергена
Тэмы гэтай старонкі (5):
Гарады Нарвегіі
Берген
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Населеныя пункты паводле алфавіта