wd wp Пошук:

Аркнейскія астравы

Сцяг астравоў
Руіны Скара-Брэй эпохі неаліту

Аркнейскія астравы (англ.: Orkney Islands, шатл. гэл.: Àrcaibh, састарэлая назва Аркадскія астравы) складаюць адну з 32 абласцей Шатландыі. У састаў уваходзяць каля 20 заселеных астравоў і 50 зусім невялікіх. Аддалены ад паўночнага ўзбярэжжа Кейтнеса, вобласці на поўначы Шатландыі, прыкладна на 16 кіламетраў. Найбуйнейшы востраў, Мейнленд, плошчай 523 км², дзявяты па велічыні востраў, які атачае Вялікабрытанію.

На Аркнейскіх астравах знаходзяцца характэрныя помнікі эпохі каменнага веку — Грабніца арлоў, Круг Брадгара, Мейсхау, Нэп-оф-Хаўар, Дворфі-Стэйн, Скара-Брэй і шэраг іншых, занесеныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама на Аркнейскіх астравах размешчана былая брытанская база ВМФ Скапа-Флоу.

Этымалогія

Назва Аркнейскіх астравоў паходзіць ад нарв.: Orkney-jar, літаральна “Цюленевая банка”.

Населеныя пункты

Хрысціянства

Апосталом астравоў шануюць св. Конрана, біскупа Аркнейскага.

Вядомыя жыхары і выхадцы

У папулярнай культуры

Апроч іншага, дзеянне камп’ютарнай-ролевай гульні The Bard’s Tale паходзіць на Аркнейскіх астравах, дзе ігрок можа наведаць такія гарады, як Керкуал, Фінстаун ці Стромнес.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аркнейскія астравы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Астравы Шатландыі
Катэгорыя·Вобласці Шатландыі