wd wp Пошук:

Гаэтана Даніцэці

Гаэтана Даніцэці (італ.: Gaetano Donizetti) — італьянскі кампазітар ХІХ стагоддзя, аўтар касцёльнай і інструментальнай музыкі. Адзін з найвялікшых майстраў італьянскай оперы ХІХ стагоддзя. Аўтар 68 опер. Вяршыня творчасці — оперы «Любоўны напой (Эліксір кахання)», «Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» і «Дон Паскуале». Знаходка ў 1984 годзе оперы «Эльжбета» яго аўтарства была важлівай падзеяй у спадчыне кампазітара.

Біяграфія

Гаэтана Даніцэці нарадзіўся 29 лістапада 1797 года. Музычную адукацыю атрымаў у Бергама пад кіраўніцтвам Ёхана Сімона Майра і ў Балонні пад кіраўніцтвам Падрэ Станіслаа Матэі, а першую оперу, «Il Pigmalione» стварыў у 1816 г. У 1822 годзе яго твор «Zoraide di Granata» атрымаў велізарны поспех у Рыме. Тым не менш, яго першая сур’ёзная і буйная опера «Ганна Балейн» была прэзентавана ў Мілане ў 1830 годзе. На кароткі тэрмін ён стаў прафесарам, а потым і дырэктарам у «Conservatorio di San Pietro a Maiella» у Мілане. Шмат падарожнічаў і меў поспех у Парыжы, Вене і іншых гарадах. Даніцэці быў паспяховым кампазітарам і яго сусветная вядомасць узрастала. У 1845 годзе, на вяршыні кар’еры, у яго выявілі пухліну галаўнога мозгу, якая прывяла да дэпрэсій, паралічу і часовых вар’яцтваў. Пасля таго, як Даніцэці пражыў некаторы час у прытулку па-за межамі Парыжа, ён вярнуўся ў свой родны Бергама, дзе і памёр 8 красавіка 1848 года.

Бліскучы кампазітар трагічнай і камічнай оперы, Даніцэці быў майстрам вакальных эфектаў і драматычных сітуацый. Ён часта выкарыстоўваў гістарычных постацей у сваіх операх, такіх як «Anna Bolena», «Lucrezia Borgia» (1833), «Maria Stuarda» (1834), «Belisario» (1836), i «Caterina Cornaro» (1843). Кампазітар часта задзейнічаў моцных постацей, запазычаных у англійскага пісьменніка Сэра Вальтэра Скота, напрыклад, яго найбольш папулярная опера «Lucia di Lammermoor» (1835). Шэдэўрам камічнай оперы з’яўляецца «L’Elisir d’amore» («Эліксір кахання», 1832) і «Don Pasquale» (1842). Большасць операў ён напісаў па-італьянску, але таксама пісаў і па-французску ў Парыжы, напрыклад «La Fille du regiment» («Дачка рэгімента») і «La Favorite» (абедзве ў 1840).

Даніцэці напісаў каля 68 операў, але таксама ён пісаў і сімфоніі, камерную музыку, працы для фартэпіяна, песні, кантаты, араторыі і масавую музыку (уключаючы рэквіем па смерці Вінчэнца Беліні). У 1984 годзе датуль невядомая опера была знойдзена ў Лондане. Яна была напісана па-французску ў пачатку 1840-х гг. Опера «Эльжбета» з’яўлялася часткова перапрацаванай ранняй неапублікаванай працай Даніцэці «Otto mesi in due ore» («Восем месяцаў у два дні», 1827).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Dominique Gaetan Donizetti // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Доницетти Гаэтано // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.nytimes.com/2011/09/21/arts/21iht-LOOMIS21.html?pagewanted=all
  5. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Gaetano Donizetti // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://encyclopedia2.thefreedictionary.com/Gaetano+Donizetti
  8. 1 2 Meloncelli R. Gaetano Donizetti // Dizionario Biografico degli Italiani — 1992. — Vol. 41.

Літаратура

Бібліяграфія

Ashbrook, William, Donizetti (1965), and Donizetti and His Operas (1982); Gossett, Philip, Anna Bolena and the Artistic Maturity of Gaetano Donizetti (1985); Porter, Andrew, et al., The New Grove Masters of Italian Opera (1983); Weinstock, Herbert, Donizetti and the World of Opera in Italy, Paris and Vienna in the First Half of the Nineteenth Century (1963).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ламбардыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бергама
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лістапада
Катэгорыя·Кампазітары — аўтары рэквіемаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Італіі
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Рамантычныя кампазітары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Бергама