wd wp Пошук:

Жан-Філіп Рамо

Жан-Філіп Рамо (фр.: Jean-Philippe Rameau; 25 верасня 1683, Дыжон — 12 верасня 1764, Парыж) — французскі кампазітар і тэарэтык музыкі эпохі барока.

Біяграфія

Сын арганіста, ведаў ноты раней, чым навучыўся чытаць. Вучыўся ў езуіцкай школе. У 18 гадоў быў адпраўлены бацькам у Італію ўдасканальваць музычную адукацыю ў Мілане. Пасля вяртання выступаў скрыпачом у аркестры Манпелье, служыў арганістам у Дыжоне, Клермон-Феране, Ліёне. З 1722 пасяліўся ў Парыжы. Пісаў для парыжскіх тэатраў, складаў духоўную і свецкую музыку, з 1745 стаў прыдворным кампазітарам.

Музычная творчасць

Развіваў заснаваны Ж.-Б. Люлі жанр лірычнай трагедыі. У оперы ўзмацніў эмацыянальную выразнасць музыкі, ролю аркестра, увагу да рэчытатыўна-арыёзнай сферы. Аўтар опер, опер-балетаў, балетаў, камедый-балетаў і інш., свецкіх кантат, маготаў, канцэртаў для клавесіна і камернага ансамбля, п’ес для клавесіна, музыкі для спектакляў і інш. У «Трактаце пра гармонію…» (1722) абгрунтаваў тэрцавую будову акордаў, увёў паняцце «гарманічнага цэнтра» (тонікі), дамінантнай і субдамінантнай функцый.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Jean-Philippe Rameau // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598090 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1683 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Оперныя кампазітары
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Кампазітары эпохі барока
Катэгорыя·Памерлі ў 1764 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дыжоне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Балетныя кампазітары
Катэгорыя·Людзі, у гонар якіх названы кратар на Меркурыі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Тэарэтыкі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Францыі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта