wd wp Пошук:

Пласіда Дамінга

Хасэ́ Пласі́да Дамі́нга-Эмбі́ль (ісп.: José Plácido Domingo Embil; нарадзіўся 21 снежня 1941, Мадрыд) — іспанскі оперны спявак (тэнар), дырыжор.

Біяграфія

Вучыўся ў Нацыянальнай кансерваторыі музыкі (Мексіка). Яго дэбют у оперы адбыўся ў 1960 у мексіканскім горадзе Мантэрэі (партыя Альфрэда ў оперы Дж. Вердзі «Травіята»). У першай палове 1960-х г. спяваў у Ізраільскай нацыянальнай оперы. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк). За сваю музычную кар’еру Дамінга выканаў больш сотні вядучых оперных партый — ад Моцарта і Вердзі да Берліёза і Пучыні. Здымаўся ў фільмах-операх. Выступае і як оперны дырыжор. Атрымаў міжнародную вядомасць у лірычных і драматычных партыях у італьянскіх операх. Выканаў шэраг галоўных роляў у нямецкіх операх Р. Вагнера. Лічыцца непераўзыдзеным Атэлам сучаснасці. У 1990-я г. адбылося некалькі папулярных сумесных (з Л. Павароці і Х. Карэрасам) выступленняў пад назвай «Тры тэнары». У 2002 атрымаў высокі тытул Брытанскай імперыі — ганаровае рыцарства (пасвечаны ў рыцары). Выкананне Пласіда Дамінга вызначаецца вышэйшым сінтэзам акцёрскага і вакальнага майстэрства, натуральнай, спантаннай эмацыянальнасцю.

Зноскі

  1. Placido Domingo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Plácido Domingo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118680242 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Кавалеры Нацыянальнага ордэна Кедра
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Лацінская Грэмі»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Камерзенгер»
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
Катэгорыя·Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Іспаніі