wd wp Пошук:

Паслуга

Паслу́га — дзеянне або дзейнасць кагосьці на карысць іншай асобы. «мэтанакіраваная дзейнасць, вынікі якой маюць праяву ў карысным эфекце» [1].

У камерцыі — працоўная мэтазгодная дзейнасць, вынікі якой адлюстроўваюцца ў карысным эфекце, асаблівым спажывецкім кошце. Асаблівасцю паслугі з’яўляецца супадзенне ў часе і ў прасторы працэсаў вытворчасці, рэалізацыі і спажывання яе спажывецкага кошту.

Паслугі ўваходзяць у трацічнага сектара эканомікі, які стаў вядучым у развітых краінах у эпоху постіндустрыялізму.

Значэнне паслуг

Сярод фактараў, якія стымулююць развіццё рынку паслуг, дамінуючымі з’яўляюцца паскоранае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і звязаны з інтэнсіфікацыяй вытворчасці рост даходаў насельніцтва[1].

У сучасным грамадстве сфера паслуг, задавальняючы шырокі спектр грамадскіх і індывідуальных патрэбнасцей, спрыяе эфектыўнаму развіццю эканамічных і сацыяльных адносін.

Класіфікацыя паслуг

У міжнародным гандлі разглядаюць больш за 600 разнавіднасцяў паслуг, аб’яднаных у такія класіфікацыйныя групы як [1]:

  1. Транспартнае абслугоўванне з падраздзяленнем на пасажырскія і грузавыя перавозкі;
  2. Падарожжы дзелавыя і асабістыя;
  3. Сувязь;
  4. Будаўніцтва;
  5. Страхаванне;
  6. Фінансавыя;
  7. Камп’ютарныя, інфармацыйныя паслугі;
  8. Роялці і ліцэнзаванне;
  9. Іншыя бізнес паслугі, такія як пасрэдніцкія, тэхнічныя, лізінгавыя;
  10. Персанальныя, культурныя і рэкрэацыйнай паслугі;
  11. Паслугі дзяржаўных устаноў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Любіцева О.О. Ринок туристичних послуг
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сфера паслуг