wd wp Пошук:

Навагрудскае княства

Навагрудскае княства, Новагародскае княства, Новагародская зямляудзельнае княства ў Панямонні ў XIIIXIV стст. Цэнтр — горад Новагародак.

На думку А. Назаранкі, не пазней за 1141 год Новагародак стаў адным з удзелаў Гарадзенскага княства. Першым новагародскім князем быў адзін з сыноў гарадзенскага князя Усеваладкі, напэўна, Барыс або Глеб. Пры іх пабудавана Барысаглебская царква. Навагрудскі князь Ізяслаў упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1237 (1236?) годам, калі галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч «наведе… Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на князя Конрада Мазавецкага. На падставе гэтага запісу лічыцца, што побач з Міндоўгам у барацьбе з мазавецкім князем удзельнічаў і Ізяслаў, які быў у саюзных або васальных адносінах з Данілам Раманавічам. Пазней княства ўваходзіла ў склад уладанняў Міндоўга, Рамана Данілавіча, Войшалка, у першай палове XIV ст. — уладанне сына Гедзіміна Карыята (разам са Слонімам і Мсцібавам). Нейкі ўдзел меў у княстве сын Карыята Фёдар. У канцы XIV ст. вялікі князь Вітаўт зняволіў, а пасля выгнаў Фёдара з ВКЛ. З таго часу княства канчаткова перайшло да велікакняжацкага дамена, у Новагародку сядзелі намеснікі вялікіх князёў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Панямонне
Катэгорыя·Княствы ў беларускай гісторыі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка