wd wp Пошук:

Мсцібава

Мсці́бава[1] (трансліт.: Mscibava, руск.: Мстибово) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Гнезна. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Насельніцтва 287 чал. (2007). Знаходзіцца за 23 км на захад ад Ваўкавыска, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мсцібава (лінія Ваўкавыск — Бераставіца).

Гісторыя

Першае паселішча на месцы Мсцібава — гарадзішча — сфарміравалася ў XIIXIII стст. У XV ст. згадваецца гаспадарскі двор і вёска Мсцібогаў, якія вялікі князь Казімір перадаў Яну Кезгайлу, старосту жамойцкаму.

У 1492 Мсцібава згадваецца пад цяперашняй назвай, у складзе Ваўкавыскага павета. 3 1-й чвэрці XVI ст. зноў уладанне вялікіх князёў. У 1533 каралева і вялікая княгіня Бона ўтварылася Мсцібаўскае негродавае староства. Старостамі ў розныя часы былі Іван Гарнастай, Валовічы, Весялоўскія, Ракоўскія, Глябовічы, Сапегі, Масальскія, Бжастоўскія, Агінскія. У 1572 і 1576 у мястэчку адбываліся з’езды шляхты Рэчы Паспалітай, на апошнім з якіх пастанавілі абраць каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) Мсцібава і староства істотна пацярпела: з 543 будынкаў тут засталося толькі 230. Паводле інвентару 1738 у мястэчку меліся Рынак, 3 вуліцы (Белская, Гродзенская і Роскі гасцінец), касцёл і грэка-каталіцкая царква Святога Спаса, 2 карчмы. У 1744 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку Магдэбургскае права. Станам на 1775 — 162 двары, пры замку існавалі карчма, млын, кляштар марыявітак. У 1792 каля мястэчка адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з кааліцыяй расійскіх войскаў і аддзелаў Таргавіцкай канфедэрацыі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Мсцібава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у мястэчку было 66 двароў. На 1886 — 103 двары, 2 царквы, касцёл, сінагога, пошта, багадзельня, 6 крам, 5 корчмаў, 3 рэгулярныя кірмашы. На 1914 — 208 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Мсцібава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Мсцібава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стала цэнтрам Мсцібаўскага сельсавета28 ліпеня 1967 у Гнезнаўскім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1997 тут было 186 двароў, на 1 студзеня 2004 — 175 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Мсцібаве працуюць базавая школа, бібліятэка, клуб.

Славутасці

Гарадзішча
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  4. Валерый Шаблюк. Мсцібава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 376.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Гнезнаўскі сельсавет
Катэгорыя·Мсцібава
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула