wd wp Пошук:

Конрад I Мазавецкі

Конрад I Мазавецкі (польск.: Konrad I Mazowiecki; 1187 — 31 жніўня 1247) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробленасці.

Біяграфія

Чацвёрты і малодшы сын Казіміра II Справядлівага і чэшскай князёўны Алены Знаемскай (у старой гістарыяграфіі яе лічылі рускай князёўнай Аленай Усеваладаўнай), малодшы брат Лешака Белага.

Князь Куявіі ў 12021247 гг., князь Серадза, князь Кракаўскі ў 12291232, 12411243 гг. Заснавальнік незалежнага Мазавецкага княства ў складзе Польшчы. Правіў у ім у 1207—1247 гг.

Цесна супрацоўнічаў з Тэўтонскім ордэнам, у 1226 г. аддаў яму ў валоданне Хэлмінскую зямлю Польшчы. У 1237—1238 гг. пацярпеў паражэнне разам з крыжакамі пад Дарагічынам ад галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. 10 ліпеня 1241 г., скарыстаўшыся згубай вялікага князя Генрыха II Набожнага падчас нашэсця хана Батыя, заняў Кракаў, стаўшы кракаўскім князем (1241—1243). Аднак пасля бітвы 23 мая 1243 г. пад Сухадолам, у якой ён пацярпеў паражэнне ад малапольскага князя Баляслава V Сарамлівага, быў вымушаны пакінуць Кракаў і вярнуцца ў Мазовію.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119383403 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Konrad (Konrad I.) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. I., Masowien, Herzog Konrad // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1247 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1187 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Плоцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прусіі
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Кіраўнікі Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных