wd wp Пошук:

Міхаіл Паўлавіч Сакалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоўскі. Міхаіл Паўлавіч Сакало́ўскі[1] (руск.: Михаил Павлович Соколовский; 19 лістапада 1887 — 18 мая 1977) — вучоны, хірург, доктар медыцынскіх навук (1922[1]), прафесар (1922).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ржэве. У 1911 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911—1913 гадах працаваў асістэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі Саратаўскага ўніверсітэта, у 1913—1914 гадах асістэнтам хірургічнай клінікі[2]. У час [Першая сусветная вайна[|Пешай сусветнай]] і Грамадзянскай войнаў у 1915—1918 гадах на Заходнім фронце — хірург ваенных шпіталяў[2]. У 1918—1922 гадах зноў у Саратаўскім універсітэце на пасадзе асістэнта хірургічнай клінікі[2]. У 1922 годзе прафесар хірургічнай клінікі Смаленскага ўніверсітэта.

З 1922 года М. П. Сакалоўскі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізатар і дырэктар хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта, у 1922—1924 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі, у 1922—1929 гадах кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі[2]. Адначасова ў 1922—1923 гадах дэкан медыцынскага факультэта. У 1923—1936 гадах загадваў кафедрай шпітальнай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1926—1927 гадах кафедрай стаматалогіі[2].

У 1936—1941 гадах М. П. Сакалоўскі ў Варонежскім і Адэскім медыцынскіх інстытутах, загадчык кафедры агульнай хірургіі. У час Вялікай Айчыннай вайны — галоўны хірург-кансультант упраўлення эвакашпіталяў Варонежскай і Ульянаўскай абласцей. У 1945—1968 гадах загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Адэскага медыцынскага інстытута (з 1965 года — навуковы кансультант[1]).

Памёр і пахаваны ў Адэсе[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 100 навуковых прац па пытаннях агульнай і прыватнай хірургіі. Прапанаваў новы спосаб апрацоўкі нерваў пры ампутацыі ніжніх канечнасцей, новыя хірургічныя падыходы пры аперацыйным лячэнні слановасці канечнасцей. Працаваў над праблемамі дыягностыкі і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Распрацаваў метад лячэння вадзянкі галаўнога мозгу, разам з Ю. М. Іргерам прапанаваў методыку дрэнажавання страўнічкаў галаўнога мозгу. Аўтар першага падручніка на беларускай мове па аператыўнай хірургіі для студэнтаў медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, выдадзенага ў Мінску ў 1932 годзе[2].

Двойчы абіраўся членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні Першага з’езду хірургаў Беларусі ў 1929 годзе[2]. Быў старшынёй навуковых таварыстваў хірургаў БССР, Малдаўскай ССР (1930—1936)[2].

Сярод апублікаваных прац:

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Соколовский Михаил Павлович (07(19).11.1897—18.05.1977) (руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ржэве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Адэсе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы