wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Шабуня

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шабуня. Канстанцін Іванавіч Шабуня (1912 — 1984) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар гістарычных навук (1964), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975)

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Даўгінава (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі)[1]. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 19401941 гг. выкладчык БДУ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 19461947 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР, у 19481956 гг. кансультант, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела ЦК КПБ. З 1956 года загадчык сектара публікацый, гісторыі Беларусі дасавецкага грамадства Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова ў 1946—1972 гг. выкладаў у ВНУ Мінска. У 1968—1971 гг. загадчык кафедрай у Інстытуце народнай гаспадаркі імя У. У. Куйбышава[2].

Навуковая дзейнасць

Займаўся даследаваннямі гісторыі сялянства і сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху капіталізму. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—2, 1955; т. 1—5, 1972—1975).

Аўтар больш за 100[2] навуковых прац. Сярод апублікаванага: манаграфія «Аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў рэвалюцыі 1905—1907 гг.» (1962).

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 763. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 1 2 Член-карэспандэнт ШАБУНЯ Канстанцін Іванавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка