wd wp Пошук:

Самуіл Хаімавіч Агурскі

Самуіл Хаімавіч Агурскі (29 красавіка 1884, Гродна — 19 жніўня 1947, Паўладар) — беларускі савецкі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1936)[1]. Сын — Міхаіл Самуілавіч Агурскі.

Біяграфія

Удзельнік рэвалюцыйнага руху 1905 года. У 1906—1907 гадах у эміграцыі ў Англіі і ЗША. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся на радзіму. У 1918 годзе працаваў ваенкомам у Віцебску. У 1925—1934 гадах загадчык інстытута, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. У 1935 годзе намеснік дырэктара Інстытута нацыянальных меншасцей АН БССР[1].

У 1938 годзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да яўрэйскай фашысцкай арганізацыі і ў шкодніцтве ў Акадэміі навук, прысуджаны да 5 гадоў спасылкі, адбываў у Паўладары. У красавіку 1947 года на кароткі час нелегальна прыехаў у Маскву (высвятляў магчымасць перагляду справы), але вымушаны быў вярнуцца ў Паўладар, дзе неўзабаве сканаў. У 1956 годзе Агурскі быў рэабілітаваны[2].

Працы

Распачаў спробы навукова-літаратурнай крытыкі асобных аспектаў бундаўскай інтэрпрэтацыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі. Аўтар прац па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі, рэдактар ​​зборнікаў матэрыялаў «1905 у Беларусі» (1926), «Кастрычнік у Беларусі» (1927)[1][3].

Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.

Асноўныя працы:

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. АГУРСКИЙ Самуил Хаимович (руск.)
  3. С. Х. Агурский (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Паўладары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ
Катэгорыя·Памерлі 19 жніўня
Катэгорыя·Асобы