wd wp Пошук:

Анісся Давыдаўна Балоціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балоціна. Анісся Давыдаўна Балоціна (1865, МсціслаўМагілёўская губерня, Расійская імперыя — 1939, Лондан, Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў[1].

Біяграфія

Падчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры[1].

12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889 года. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна[2][3]. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары[3]. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне[2]. З 1897 года пад наглядам паліцыі ў Шклове[1].

У 1898 годзе эмігравала[1]. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія , затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Болотина Анисья Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. 1 2 БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна
  3. 1 2 Уладзімір Караткевіч Дыяментавы горад
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадавольцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Народнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціславе