wd wp Пошук:

Мікалай Абрамавіч Вігдорчык

Мікалай (Натан) Абрамавіч Вігдорчык (16 лістапада 1874, г. Мінск — 24 мая 1954, г. Ленінград) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, урач, публіцыст , аўтар шэрагу прац па пытаннях сацыяльнага страхавання і прафесійных захворванняў. У 1924—1951 гадах — прафесар Ленінградскага ўніверсітэта ўдасканалення ўрачоў. Дэлегат I з’езду РСДРП (1898)[2].

Біяграфія

У 1898 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта[2]. Яшчэ будучы студэнтам, прымаў актыўны ўдзел у сацыял-дэмакратычным руху ў Кіеве, працуючы ў групах «Працоўная справа»[2], «Кіеўскі саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» і «Працоўная газета». Падчас падпольнай працы да I з’езда РСДРП, прымаў удзел у кіеўскай рабочай газеце «Наперад» (1896-97) і ў «Працоўнай газеце» (1897)[2].

У сакавіку 1898 года прымаў удзел у I З’ездзе РСДРП у Мінску. Ён і Барыс Эйдэльман прадстаўлялі на з’ездзе «Працоўную газету»[3].

Большая частка нелегальных артыкулаў, брашур і пракламацый, якія выйшлі за гэты перыяд у Кіеве, належыць пяру Вігдорчыка. Да таго ж часу адносіцца і першая навуковая праца Вігдорчыка па пытаннях сацыяльнага страхавання — «Аб страхаванні рабочых ад няшчасных выпадкаў». У 1899 годзе яго арыштоўваюць у Ніжнім Ноўгарадзе па справе кіеўскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.

З 1902 па 1905 год правёў у спасылцы ў Енісейскай губерні, дзе служыў сельскім лекарам[2]. 1905 і 1906 гады правёў за мяжой у Берліне і Вене, вывучаючы ўнутраныя хваробы і пытанні сацыяльнага страхавання. З 1906 года пасяліўся ў Пецярбургу, дзе прыняў жывы ўдзел у распрацоўцы пытанняў сацыяльнага страхавання рабочых, у тым жа годзе адыходзіць ад палітычнай дзейнасці.

З 1918 года працаваў у савецкіх страхавых арганізацыях Ленінграда і Іркуцка. Удзельнік 2-га Усерасійскага з’езда урачэбных секцый і секцыі лекараў Усемедыкасанпрацы (дэпутат ад Петраграда). Па пастанове Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 чэрвеня 1922 года арыштаваны ў Петраградзе і высланы на 2 гады ў Кіркрай, затым у Іркуцк[4]. У 1923 годзе абіраецца дацэнтам па кафедры сацыяльнай гігіены Іркуцкага універсітэта. У 1924 годзе абраны прафесарам па кафедры прафесійных хвароб у Дзяржаўным інстытуце для ўдасканалення лекараў у Ленінградзе. У тым жа годзе арганізуе Ленінградскі інстытут па вывучэнню прафесійных хвароб і становіцца яго дырэктарам[2]. Яму належыць новая методыка вызначэння інваліднасці.

Бібліяграфія

Вігдорчык выпусціў больш за 200 друкаваных прац. Сярод іх папулярныя брашуры: Як міністр клапоціцца аб працоўных, Новая перамога (1897) і іншыя.

З навуковых прац найбольш буйныя:

Зноскі

  1. N. A. Vigdorchik // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 Вигдорчик Николай (Натан) Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
  3. Первый съезд РСДРП, Манифест РСДРП
  4. 1922 год: Высылка интеллигенции (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Памерлі 24 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Гігіеністы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Публіцысты Украіны
Катэгорыя·Публіцысты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыкі Расіі
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Расіі
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Дэлегаты I з’езда РСДРП
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Публіцысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Камуністы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта