wd wp Пошук:

Рэвізская душа

Рэві́зская душа́[1] — адзінка рэвізскага ўліку мужчынскага насельніцтва Расійскай імперыі, існавала з 1718 да 1887 год (у Сібіры да 1899 года).

Тэрмін узнік у сувязі з заменай падворнага абкладання падушным падаткам. У выніку рэвізій складаліся так званыя рэвізскія сказкі на асоб, якія ўлічваліся рэвізіямі і атрымалі назву рэвізскія душы. Кожная рэвізская душа лічылася наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — “мёртвыя душы”).

Зноскі

  1. БелЭн, 2001

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Падаткаабкладанне ў Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Гісторыя Расіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара