wd wp Пошук:

Бабоўня

Бабо́ўня[1] (трансліт.: Baboŭnia, руск.: Бобовня) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Бабаўнянскага сельсавета і цэнтр калгаса.

Геалогія

Ад вёскі атрымаў назву Бабаўнянскі выступ — найбольш прыўзняты блок Беларускай антэклізы.

Гісторыя

Вядома з XVII стагоддзя, калі вёсцы былі нададзены правы мястэчка і штотыднёвых кірмашоў. У 1769—1806 гадах у мястэчку працавала Бабаўнянская суконная мануфактура.

У пачатку XX стагоддзя знаходзілася ў Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета, мела 196 жыхароў, у аднайменным маёнтку — 407 жыхароў. Тут працаваў вінакурны завод. З 1924 г. — цэнтр сельсавета Капыльскага раёна.

Славутасці

Руіны склада
Вінакурня

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Бабаўнянскі сельсавет
Катэгорыя·Бабоўня
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных