wd wp Пошук:

Юрый Дзмітрыевіч Мароз

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мароз (значэнні). Юрый Дзмітрыевіч Мароз (нар. 5 мая 1950, в. Замужанне Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, кандыдат эканамічных навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1974 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці інжынер-механік сельскай гаспадаркі.

У 1974-1975 гадах — Інжынер-механік Дырэкцыі будуемага Барысаўскага комплексу па прамысловай вытворчасці свініны.

З 1975 па 1980 год працаваў старшым інжынерам — загадчыкам майстэрнямі па тэхнічным абслугоўванні і рамонту абсталявання саўгаса-камбіната “Барысаўскі” Барысаўскага раёна.

У 1980-1982 гадах — Начальнік аддзела камплектацыі Дырэкцыі па будаўнiцтву жывёлагадоўчага комплексу “Аршанскі” Аршанскага раёна.

У 1982-1983 гадах — Дырэктар Дырэкцыі будуемага комплексу “Камянецкі” Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1983-1996 гадах — Дырэктар саўгаса “Белавежскі” Камянецкага раёна.

У 1996-1997 гадах — Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама.

З лістапада 1997 года - першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[1].

2 снежня 1998 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[2].

14 ліпеня 2000 вызвалены ад пасады Міністра па стане здароўя згодна з пададзенай заявай[3].

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Белавежскі» Камянецкага раёна[4].

Член прэзідыума Камянецкага раённага Савета дэпутатаў. Член Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці па аграпрамысловай палітыцы, прыродакарыстанню і экалогіі.

Навуковая дзейнасць

Кандыдат эканамічных навук. Аўтар 20 навуковых прац, аднаго вынаходніцтва.

Узнагароды

Спасылкі

Зноскі

  1. ПАСТАНОВА Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1997 №1538 “Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза першым намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь” (руск.)
  2. [http://pravo.newsby.org/belarus/ukaz3/uk940.htm(недаступная+спасылка) Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.12.1998 №572 “Аб прызначэнні Ю.Д.Мороза Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь” (руск.) ]
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2000 №390 “Аб вызваленні Ю.Д.Мороза ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь” (руск.)
  4. Афіцыйны сайт ААТ «Белавежскі»
  5. Пастанова Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2006 г. № 410-ПСР3 Аб узнагароджанні Ю.Д.Мороза і В.І.Сарокі Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Дэпутаты Камянецкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР