wd wp Пошук:

Леанід Канстанцінавіч Заяц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заяц. Леані́д Канстанці́навіч За́яц (30 верасня 1958, в. Гацук, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — дзяржаўны дзеяч Беларусі, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2012—2019).

Біяграфія

У 1989 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1976 па 1978 гг. служыў у шэрагах Узброеных Сілаў.

У 1989 г. працаваў трактарыстам, брыгадзірам, начальнікам участку, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 год БССР» Слуцкага раёна.

З 1991 г. быў галоўным аграномам саўгаса «Слуцк», старшынёй калгасу «Беларусь» Слуцкага раёна, дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў.

У 2001 г. быў прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама, а потым намеснікам старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Узнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі».

З 2008 г. — генеральны дырэктар ААТ “Агракамбінат «Дзяржынскі».

З 21 жніўня 2012 — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]

27 сакавіка 2019 года Леанід Заяц вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Напярэдадні, 26 сакавіка, падчас паездкі па Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка завітаў у малочны комплекс «Сліжы» ў Шклоўскім раёне, які ўваходзіць у аграхолдынг «Купалаўскае», абурыўся кепскімі ўмовамі ў кароўніку аграхолдынгу, параўнаўшы іх з Асвенцімам, і загадаў зняць з пасадаў «усіх вінаватых»[3].

З 1 красавіка 2019 па 13 снежня 2021 года займаў пасаду старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта[4]. 13 снежня 2021 года быў прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце Прэзідэнта, дзе неўзабаве быў абраны намеснікам старшыні.

21 сакавіка 2022 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, адказным за сельскую гаспадарку[5].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[6][7].

Узнагароды

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь(нявызн.). http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
  3. Хто такія Міхаіл Русы і Леанід Заяц, якіх Лукашэнка адправіў у адстаўку, пабачыўшы брудных кароў(бел.) . Беларуская служба Радыё «Свабода» (29 сакавіка 2019). Праверана 5 верасня 2021.
  4. blr.belta.by Архівавана 5 верасня 2021.
  5. Віцэ-прэм’ерам, адказным за сельскую гаспадарку, стаў Леанід Заяц
  6. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  7. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 5 февраля 2018 года № 51 «О награждении»
  9. Лукашэнка ўзнагародзіў Зайца і Ярмошыну ордэнам Айчыны III ступені

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старшыні Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта