wd wp Пошук:

Сямён Барысавіч Шапіра

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапіра.

Сямё́н Бары́савіч Шапі́ра (нар. 17 чэрвеня 1961 г., в. Рачэнь Любанскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі эканаміст, дзяржаўны дзеяч. Доктар эканамічных навук, прафесар. Сын Барыса Міронавіча Шапіры.

Біяграфія

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам саўгаса «Камсамолец» (Дзяржынскі раён), старшынёй СКП «Маяк» (Дзяржынскі раён). У 19981999  — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. У 19992004 працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. З 2004 — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі». З красавіка 2008 — Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама з мая 2010 па лістапад 2013, пасля — старшыня Мінскага аблвыканкама.

У маі 2017 года быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі хакея. 24 мая ў сувязі з пераходам на іншую працу вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

Пасля няўдалага выступлення зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянаце свету 2018 г. у Даніі, дзе яна выбыла з элітнага дывізіёну, Сямён Шапіра 28 чэрвеня 2018 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні ФХРБ. Ён заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы[2]. За час кіравання беларускім хакеем, элітны дывізіён пакінула не толькі нацыянальная каманда, але і маладзёжная. У свой час юніёрская зборная ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.

Сям’я

Жанаты, мае дачку і сына[1].

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінаблвыканкама
  2. Замест Шапіры хакейную федэрацыю ўзначаліў нападаючы каманды Лукашэнкі. www.nn.by. Наша Ніва (28 чэрвеня 2018). Праверана 28 чэрвеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старшыні Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дактары эканамічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любанскім раёне
Катэгорыя·Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта