wd wp Пошук:

Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірачыцкі. Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці - 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).

Біяграфія

Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.

З 1969 года — намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, першы намеснік міністра, потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1].

21 лютага 1991 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2].

28 кастрычніка 1994 вызвалены ад пасады Міністра ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].

У 1991 годзе быў абраны першым Старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.

Узнагароды

Зноскі

  1. Ведамства БССР, якое на працягу 1986-1991 гадоў выконвала функцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі
  2. Пастанова Вярхоунага Савета БССР ад 21 лютага 1991 г. № 625-XII «Аб прызначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання БССР» (руск.)
  3. Пастанова Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 1994 №146 «Аб вызваленні Ф.У.Мірачыцкага ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Міністры сельскай гаспадаркі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Асобы