wd wp Пошук:

Штам

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Штам (значэнні).

Калоніі штаму бактэрый Yersinia на паверхні агар-агару(руск.) бел.

Штам (ад ням.: Stamm, літаральна — «ствол», «род») — чыстая культура(руск.) бел. вірусаў, бактэрый, іншых мікраарганізмаў або культура клетак(руск.) бел., ізаляваная ў пэўны час і ў пэўным месцы. Паколькі многія мікраарганізмы размножваюцца бінарным дзяленнем (простае дзяленне клеткі, уласцівае бактэрыям) або мітозам (эўкарыятычныя мікраарганізмы, такія, як грыбы, водарасці), без удзелу палавога працэсу, па сутнасці, віды ў такіх мікраарганізмаў  складаюцца з кланальных(руск.) бел. ліній, генетычна і марфалагічна(руск.) бел. ідэнтычных зыходнай клетцы. Штам не з’яўляецца таксанамічнай катэгорыяй, ніжэйшым таксонам ва ўсіх арганізмаў з’яўляецца від, адзін і той жа штам не можа быць вылучаны другі раз з той самай крыніцы ў іншы час[1].

Аднясенне мікраарганізма да вызначанага віду адбываецца на аснове досыць шырокіх прыкмет, такіх як тып нуклеінавай кіслаты і будова капсіда у вірусаў; здольнасці расці на пэўных вуглевадародах і тып выдзеленых прадуктаў абмену рэчываў, а таксама кансерватыўных паслядоўнасцях геному ў бактэрый. Унутры віду існуюць варыяцыі адносна памеру і формы бляшак (негатыўныя «калоніі(руск.) бел.» віруса) або калоній мікраарганізма, ўзроўню прадукцыі ферментаў, наяўнасці плазмід(руск.) бел., вірулентнасці і т. п.

У свеце не існуе агульнапрызнанай наменклатуры назвы штамаў, і выкарыстоўваюцца назвы дастаткова адвольныя. Як правіла, яны складаюцца з асобных літар і лічбаў, якія запісваюцца пасля відавай назвы. Напрыклад, адзін з самых вядомых штамаў кішачнай палачкі (Escherichia coli) — E. coli K-12.

Зноскі

  1. Л. Б. Борисов, И. С. Фрейдлин. Краткий справочник микробиологической терминологии Архівавана 23 мая 2009.. — М.: «Медицина», 1975.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мікрабіялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай