wd wp Пошук:

Каятан Марашэўскі

Каятан Марашэўскі (лац.: Cajetanus Moraszewski; пам. 1811, Шумск[1]) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст., манах-дамініканін.

Прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.), дзе разам з Міхалам Цяцерскім і Ігнацыям Юрэвічам пісаў п’есы для пастаноўкі навучэнцамі.

Біяграфія

Касцёл дамініканскага кляштара ў Шумскасе.

Звесткі аб жыцці Каятана Марашэўскага нешматлікія. У 1787, паводле надпісу на рукапісе з п’есамі, ён выкладаў рыторыку і паэтыку ў Забелах. У 1788 быў пераведзены выкладаць у школу пры кляштары ў Аглане. На момант сваёй смерці ў 1811 быў прыёрам шумскага дамініканскага кляштара. На наступны год пасля яго смерці бібліятэка гэтага кляштара пацярпела ад пажару, што дадаткова ўскладняе пошук звестак.[1]

Творчасць

Да нашага часу дайшлі дзве п’есы Марашэўскага: беларуска-польская «Камедыя» і польская трагедыя «Свабода ў няволі». Абодва творы захаваліся ў адным рукапісным зборніку 1787 г., які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў камедыю. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.

«Камедыя» была ўпершыню апублікаваная Уладзімірам Ператцам у 1911.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 А. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3–4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1811 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Забельскага дамініканскага калегіума
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі