wd wp Пошук:

Меладрама

Луі-Леаполь Буаі(фр.) бел. «Уплыў меладрамы» (1830)

Меладрама (грэч.: μέλος + δρᾶμα — песня + дзеянне) — п’еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуццёвасцю і рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасць. Узнікла ў сярэдзіне 18 ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналогі і дыялогі дзейных асоб чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Еўрыдыка» Еўсцігнея Фаміна(англ.) бел. на словы Якава Княжніна(англ.) бел., 1792). З канца 18 ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў еўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадскага ўзрушэння. Затуханне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцця[1].

У кіно

Кадр фільма «Знесеныя ветрам» (1939)

У кінематографе меладрама апісвае ўзвышаныя пачуцці і ракавыя абставіны. Вызначаецца кантрастнасцю ў абмалёўцы дзейных асоб, напружанасцю дзеяння і павучальным канцом. У выглядзе фільму з’явілася ў 1900-я гг. (французская стужка «Любоўны раман»(руск.) бел., 1904). У Еўропе ўвасабляе апавяданне аб пакутлівай ахвяры, што паддалася спакусе (пераробкі на італьянскую стужку «Спадарыня з камеліямі»(італ.) бел., 1915). Такую ролю выконвалі актрысы Грэта Гарба (Швецыя), В. Лі (Англія), Аста Нільсэн (Данія) і ўкраінка Вера Халодная(англ.) бел. (Расійская імперыя). Да вышыні сусветнага мастацтва жанр узняў Чарлі Чаплін («Парыжанка»(англ.) бел., 1923). У амерыканскім кіно змяшчае апавяданне аб сучаснай Папялушцы(англ.) бел., што шчасліва заканчваецца («Смешная дзяўчынка»(англ.) бел. рэжысёра Уільяма Уайлера, 1968). У Расіі адпаведнікам служыць фільм Уладзіміра Мяншова(англ.) бел. «Масква слёзам не верыць»(англ.) бел. (1979). Пры рамантычнай скіраванасці апавядае аб любоўных прыгодах жанчыны ў жвавым пошуку кахання. У ЗША — Віктар Флемінг «Знесеныя ветрам» (1939), Роберт Уайз(англ.) бел. «Уэстсайдскі расказ»(англ.) бел. (1961) і Артур Гілер(англ.) бел. «Любоўны расказ»(англ.) бел. (1970). У Францыі — Клод Лелуш «Мужчына і жанчына»(фр.) бел. (1966), 5-серыйны фільм пра Анжаліку 19641968 гадоў.

Пры паходжанні дзейных асоб з простых людзей меладрама вылучаецца выкарыстаннем сямейна-побытавых і грамадскіх звычаяў народу. Народны экранны эпас ёсць адметнасцю італьянскага неарэалізму (Карла Лідзані(англ.) бел. «Летапіс бедных каханкаў»(італ.) бел., 1953 і Луіджы Каменчыні(англ.) бел. «Дзяўчына Бубы»(англ.) бел., 1963), індыйскай музычнай пластыкі (Радж Капур(англ.) бел. «Бадзяга»(англ.) бел., 1951), аргенцінскай музычнай культуры (Джуліа Сарасені(англ.) бел. «Узрост кахання»(англ.) бел., 1954), расійскіх народнага лубка(англ.) бел. (Іван Пыр’еў(англ.) бел. «Свінарка і пастух»(руск.) бел., 1954) і музычнага шоу (Рыгор Аляксандраў(англ.) бел. «Цырк»(англ.) бел., 1936)[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Анатоль Сабалеўскі, Вольга Нячай. Меладрама // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 269-270. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды і жанры тэатра
Катэгорыя·Драма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Жанры кіно
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Літаратура
Катэгорыя·Драматургія