wd wp Пошук:

Мост Шмырова

Мост імя Шмырова — аўтадарожны мост з трамвайным рухам цераз раку Лучосу ў паўднёвай частцы горада Віцебска. Злучае праспект Чарняхоўскага і Зялёнагурскую вуліцу. Названы ў гонар аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі, Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова. Да вайны на месцы сучаснага моста існаваў жалезабетонны мост, які быў разбураны ў 1941 годзе. Цяперашні мост пабудаваны ў 1961 годзе. Рэканструяваны ў канцы 1990-х гадоў. Першапачаткова з’яўляўся жалезабетонным арачным мостам, пры рэканструкцыі да аркі па баках былі дададзеныя металічныя фермы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Масты Віцебска
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·1961 год у Віцебску