wd wp Пошук:

Мікалай Фёдаравіч Гікала

Мікала́й Фё́даравіч Гіка́ла (8 (20) сакавіка 1897, Адэса — 25 красавіка 1938, Масква[1]) — савецкі палітычны і вайсковы дзеяч. Першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана ў 1929 годзе, Азербайджана ў 1929—1930 гадах, Беларусі ў 1932—1937 гадах[2].

Адзін з арганізатараў Чырвонага тэрору на Каўказе, палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў у БССР[3] i Харкаўскай вобласці УССР у ліпені — кастрычніку 1937. Уваходзіў у склад «троек» НКУС.

Біяграфія

У 1915 годзе Мікалай Гікала скончыў Тыфліскую вайскова-фельчарскую школу, пасля якой быў прызваны на вайсковую службу ў Расійскую армію. Удзельнік Першай сусветнай вайны.

У 1917 годзе ўступіў у РСДРП. Прымаў удзел ва ўстанаўленні савецкай улады на Паўночным Каўказе. З сакавіка 1918 года прызначаны старшынёй Савета ў Грозным[2], а з траўня стаў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Грознага. Са жніўня да лістапада ўзначальваў абарону Грознага ад казачых фарміраванняў Белага Руху[4][5]. У 1919 годзе стаў сябрам Каўказскага краявога камітэта РКП(б), ваенным камісарам Церскай вобласці і Дагестана[2]. Прымаў удзел у карных акцыях супраць мясцовага насельніцтва на Паўночным Каўказе[1].

У пачатку 1920-х гадах быў пераведзены ў Сярэднюю Азію: у 1921—1923 гадах быў сакратаром Горскага абкама РКП(б); у 1923—1925 гадах — член Паўднёва-Усходняга бюро ЦК і адначасова загадчык агітацыі і прапаганды Паўночна-Каўказскага крайкама. У 1925 годзе вярнуўся на Каўказ і быў прызначаны сакратаром Паўночна-Каўказскага крайкама УКП(б)[6].

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе быў слухачом курсаў марксізму-ленінізму пры Камуністычнай Акадэміі. Пасля гэтага Гікала прызначаўся сакратаром ЦК КП(б) Узбекістана і Азербайджана[2] і адначасова быў намеснікам кіраўніка арганізацыйна-размеркавальным аддзелам ЦК УКП(б), але хутка вярнуўся ў Маскву. У 1930—1934 гадах быў сябрам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі ВКП(б). З 1931 года сакратар Маскоўскага абкама і гаркама УКП(б)[6].

У студзені 1932 года Мікалай Гікала быў накіраваны ў Беларусь на пасаду 1-а сакратара ЦК КП(б)Б і Менскага гаркама партыі[2]. Адначасова быў сябрам Бюро ЦК КП(б)Б, Прэзідыума ЦВК БССР, Рэўваенсавета Беларускай ваеннай акругі. Стаў кандыдатам у сябры ЦК УКП(б) з 1934 года. Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі СССР.

Працуючы ў Беларусі, шмат увагі надаваў развіццю гаспадаркі, у 1932 годзе абвясціў БССР рэспублікай усеагульнай пісьменнасці. Паводле сведчанняў, многія пытанні вырашаў адміністрацыйна-каманднымі метадамі. Спрыяў прымусовай калектывізацыі, удзельнічаў у разгортванні масавых рэпрэсій у БССР.

Арганізатар і ўдзельнік масавых рэпрэсій у БССР

У Беларусі першыя асуджэння «змоўшчыкаў» з дапамогай тройкі паўпрадства АДПУ прайшлі ў снежні 1932 года[7]. Менскія чэкісты на чале з Леанідам Закоўскім адразу зрабілі справаздачу аб выкрыцці змовы «кулацкіх» і «белагвардзейскіх» элементаў у сістэме Трактарацэнтра, і ўжо ў лютым 1933 года сакратар ЦК КП(б)Б Гікала запытаў у Палітбюро ЦК права разгледзець гэтую справу на тройцы з вынясеннем расстрэльных прысудаў[8].

Пры кіраўніцтве Гікалы былі сфабрыкаваныя органамі АДПУ як мінімум 3 групавыя справы: справа «Беларускай народнай грамады» (1933)[9], справа «Беларускага нацыянальнага цэнтра» (1933)[9] і справа «Нямецкай нацыяналістычнай арганізацыі» (1934)[10].

У лютым 1937 годзе Мікалай Гікала быў пераведзены ва Украіну на пасаду 1-га сакратара Харкаўскага гаркама КП(б)У[2]. Кааптаваны ў члены ЦК КП(б) Украіны 3 лютага 1937.

Удзельнік вялікага тэрору

30 ліпеня 1937 года быў прызначаны ў склад асобай тройкі НКУС па Харкаўскай вобласці[11], якая ў рамках загаду 00447 асудзіла 1500 па першай катэгорыі (расстрэл) і па другой 4000 (зняволенне ў лагеры на 8—10 гадоў)[12].

Вядома, што колькасць асуджаных асобай тройкай НКУС спачатку аперацыі 30 ліпеня па 1 кастрычніка 1937 года ў Харкаўскай вобласці, пакуль у яе склад уваходзіў Гікала, склала: 1 катэгорыя (расстрэл) — 1 871 чалавек, 2 катэгорыя (лагеры) — 2 141 чалавек[13]. Асобая тройка НКУС УССР па Харкаўскай вобласці цалкам прытрымлівалася дырэктыў маскоўскага цэнтра, у выніку чаго выносіліся амаль выключна смяротныя прысуды. Тры пасяджэнні, на якіх пераважна выносіліся смяротныя прысуды, адбыліся ў першы перыяд дзейнасці тройкі — з 25 жніўня па 11 верасня 1937 года. Што ж тычыцца вынесеных прысудаў у дачыненні да асуджаных па другой катэгорыі (зняволенне ў папраўча-працоўныя лагеры), то з 25 жніўня іх колькасць пастаянна ўзрастала да канца 1937 года[13].

Арышт і смерць

Арыштаваны 11 кастрычніка 1937 года ў Маскве па адрасе: Стараканюшанны завулак, д. 19/17, кв. 4. 12 лістапада 1937 выведзены са складу кандыдатаў у сябры ЦК ВКП(б). Пастановай пленума ЦК ВКП(б) 11—12 лістапада 1937 года. 27 студзеня 1938 года выведзены са складу Палітычнага бюро і сябраў ЦК КП(б) Украіны Пастановай пленума ЦК КП(б) Украіны[6].

25 красавіка 1938 быў асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР у складзе Матулевіча, Заранава і Ждана да расстрэлу за ўдзел у «контррэвалюцыйнай трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны і пахаваны на растрэльным палігоне Камунарка[ru] (Масква)[14][15].

Пасля смерці Іосіфа Сталіна Гікала быў рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10 жніўня 1955 года. Асабовая справа Гікалы № 3626 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1920) і ордэнам Чырвонага Сцяга (1935).

Сям’я

Жонка — Наталля Яўгенаўна Чыжова (1897—1968), у БССР была дырэктаркай Камуністычнага інстытута журналістыкі і старшынёй камісіі па чыстцы ва ўстановах культуры, адукацыі і навукі. Арыштаваная 16 траўня 1938 года, на той час старшая навуковая супрацоўніца Украінскага музея рэвалюцыі. Асуджаная як член сям’і здрадніка Радзімы да 8 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Акмалінскім лагеры жонак здраднікаў Радзімы, вызваленая ў 1945 годзе, рэабілітаваная ў 1955 годзе[17][18].

Зноскі

  1. 1 2 Гикало Николай Федорович(нявызн.). hrono.info.
  2. 1 2 3 4 5 6 Гикало Николай Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 146. — 737 с.
  3. Касцюк М. Гікала Мікалай Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 529
  4. Министерство обороны Российской Федерации - ГРОЗНОГО ОБОРОНА 1918
  5. 100 дневные бои за Грозный во время Терского казачьего восстания август-ноябрь 1918 года. Часть 1(нявызн.). terskiykazak.livejournal.com (19 мая 2016).
  6. 1 2 3 02041(нявызн.). www.knowbysight.info.
  7. ЦА ФСБ. Ф. 2. Оп. 11. Д. 657. Л. 4, 6.
  8. Лубянка. Сталин и ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД. Январь 1922 - декабрь 1936. С. 409
  9. 1 2 История имперских отношений. Беларусы и русские, 1772-1991 гг. / сост. А. Е. Тарас. - Изд. 2-е, испр. - Минск : А.Н. Вараксин, 2008. - 606
  10. Докладная записка Полномочного Представительства ОГПУ по БССР секретарю ЦК КП(б)Б Н.Ф. Гикало о ликвидации немецкой националистической организации. 11 мая 1934 г. НА Республики Беларусь. Ф. 4п. On. 1. Д. 7155. Л. 146—148.
  11. СПИСОК ЛИЦ,входивших в состав троек, созданных по приказу НКВД СССР от 30.07.1937 № 00447
  12. Документы о репрессиях(нявызн.). old.memo.ru.
  13. 1 2 «Через трупы врага на благо народа». «Кулацкая операция» в Украинской ССР 1937—1941 гг. : в 2 т. Т. 1: 1937 г. Подготовка приказа № 00447, первый этап «кулацкой операции». — Москва: “Германский исторический институт в Москве Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН) Фонд «Президентский центр Б. Н. Ельцина» — T.1. — C.307
  14. Л. Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991.
  15. Гикало Николай Федорович ::: Мартиролог: Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год(нявызн.). www.sakharov-center.ru.
  16. Переименования улиц Минска(нявызн.). Minsk вики.
  17. № 22 ЗАПИСКА Р.А. РУДЕНКО И В. В.ЛУКЬЯНОВА В ЦК КПСС О РЕАБИЛИТАЦИИ Н.Ф. ГИКАЛО(руск.) . history.wikireading.ru. Архівавана з першакрыніцы 18.9.2019. Праверана 18.9.2019.
  18. Чижова Наталья Евгеньевна(руск.) . ru.openlist.wiki. Праверана 18-9-2019.

Літаратура

Папярэднік:
Канстанцін Гей
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
18 студзеня 193218 сакавіка 1937
Пераемнік:
Васіль Шаранговіч
Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Першыя сакратары Мінскага гаркама КП Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК КП Азербайджана
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Палітыкі Чачні
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка